Дэмагра́фія (з грэч. demos — народ, насельніцтва) — навука аб законах узнаўлення насельніцтва ў залежнасці ад грамадска-гістарычных умоваў.
Дэмаграфія вывучае:
- дынаміку ўзнаўлення насельніцтва і яго асобных груп,
- у тым ліку натуральны і механічны рух насельніцтва,
- унутраныя і знешнія міграцыі,
- полаўзроставую, сямейную структуру насельніцтва.
Аб'ектамі вывучэння дэмаграфіі таксама з'яўляюцца сацыяльная і прафесійная структуры насельніцтва.
Дэмаграфічная навука распрацоўвае тэорыю ўзнаўлення насельніцтва і дэмаграфічныя прагнозы, абгрунтоўвае дэмаграфічную палітыку дзяржавы.
Гл. таксама
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.