Дэльта Банк | |
---|---|
Тып | ЗАТ |
Заснаванне |
2001 (як «Атам-Банк») 2007 (перайменаваны ў «Дэльта-Банк») |
Ранейшыя назвы | «Атам-Банк» (да 2007) |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Р. Люксембург, 95 |
Ключавыя постаці | Аляксандр Філіповіч[1] |
Галіна | банкаўская сфера |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Колькасць супрацоўнікаў | 1400 (на 1 студзеня 2015[2]) |
Матчына кампанія | АТ «Дэльта Банк» (Украіна)[2] |
Сайт | www.deltabank.by |
Закрытае акцыянернае таварыства «Дэ́льта Банк» — колішні камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 2001 годзе пад назвай «Атам-Банк». У 2015 спыніў сваё існаванне праз фінансавыя праблемы галоўнага акцыянера — уладальніка ўкраінскага «Дэльта Банка» Мікалая Лагуна[3].
Рэквізіты
Месцазнаходжанне: Мінск, вул. Р. Люксембург, 95.
S.W.I.F.T. ATOM BY 2X.
Тэлекс 252 025 ATOM BY[4].
Гісторыя
Зарэгістраваны 25 студзеня 2001 года[5] пад назвай ЗАТ «Атам-Банк» у СЭЗ «Мінск»[6]. У 2007 годзе кантрольны пакет акцый выкупіў уладальнік украінскага «Дэльта Банка» Мікалай Лагун. 29 жніўня 2007 «Атам-Банк» перайменаваны ў «Дэльта Банк»[7]. Дзякуючы ўкраінскаму капіталу банк атрымаў ліцэнзію Нацыянальнага банка на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці.
У канцы 2014 года ў ЗАТ з’явіліся праблемы з ліквіднасцю. 12 сакавіка 2015 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў на ЗАТ «Дэльта Банк» часовую адміністрацыю ў сувязі з нездавальняючымі паказчыкамі бягучай дзейнасці, прыпыніўшы паўнамоцтвы праўлення банка[8]. Сваю ролю адыгралі і падзеі, якія разгортваліся вакол украінскага «Дэльта Банка» (ён быў прызнаны неплацежаздольным, прычым яго праблемы пачаліся яшчэ вясной 2014 года). 18 сакавіка ліцэнзія на вядзенне банкаўскай дзейнасці была адклікана, вяртанне банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) ускладзена на Агенцтва гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў[3].
18 мая 2015 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разглядзеў у адкрытым судовым пасяджэнні заяву ЗАТ «Дэльта-банк» пра банкруцтва. Суд прыняў рашэнне распачаць справу аб банкруцтве, закрыць усе рахункі банка і засяродзіць сродкі з іх на адным рахунку ў НБ РБ[9].
21 жніўня 2015 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў банк банкрутам[10].
Зноскі
- ↑ Дельта Банк возглавил Александр Филиппович (руск.). Новости. Дэльта Банк (23 снежня 2014). Праверана 18 сакавіка 2015.
- 1 2 Нацбанк Беларуси ввел временную администрацию в Дельта Банк. TUT.BY (руск.)
- 1 2 Прэс-рэліз. Аб адкліканні ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў ЗАТ «Дэльта Банк» . Навіны і прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (18 сакавіка 2015). Праверана 18 сакавіка 2015.
- ↑ Банкі, якія дзейнічаюць . Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 9 ліпеня 2014.
- ↑ Контакты. Информация о банке (руск.). Реквизиты. Дэльта Банк. Праверана 18 сакавіка 2015.
- ↑ Звесткі пра банк Дэльта Банк ЗАТ (руск.). Усе банкі Беларусі. InfoBank.by. Праверана 18 сакавіка 2015.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 17 лістапада 2021.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Навіны і прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (12 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 17 лістапада 2021.
- ↑ Дельта-банк: история банкротства(недаступная спасылка)
- ↑ Суд прызнаў «Дэльта банк» банкрутам . Еўрарадыё (21 жніўня 2015). Праверана 24 жніўня 2015.
Спасылкі
- Афіцыйная старонка (руск.)