Горад і абшчына
![]()
Дэлфт на карце Нідэрландаў ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дэлфт (нідэрл.: Delft) — горад і абшчына ў Нідэрландах, у правінцыі Паўднёвая Галандыя, на паўдарогі паміж Ротэрдамам і Гаагай. Размешчаны на рацэ Схі. Насельніцтва па стане на 1 студзеня 2008 года складала 96 168 чалавека[2].
Гістарычны цэнтр горада захаваўся галоўным чынам з XVII стагоддзя, у XIX стагоддзі Дэлфт істотна пашырыўся і набыў індустрыяльны характар. У наш час з'яўляецца адным з асноўных цэнтраў распрацоўкі высокіх тэхналогій у Нідэрландах. Гэтаму галоўным чынам спрыяюць наяўнасць у горадзе Дэлфцкага тэхнічнага ўніверсітэта і ўрадавай арганізацыі прыкладных даследаванняў (TNO).
Дэлфт быў рэзідэнцыяй Вільгельма Аранскага і першай сталіцай Нідэрландаў. Вільгельм быў забіты тут у 1584 годзе, і з тых часоў традыцыйна членаў нідэрландскай каралеўскай сям'і хаваюць у Новай царкве Дэлфта.
Знакамітыя жыхары
Зноскі
- ↑ А таксама 0,87 км кв. вады
- ↑ Bevolking; burgerlijke staat, geslacht, leeftijd en regio, 1 januari . Centraal Bureau voor de Statistiek. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 6 студзеня 2009.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэлфт