Дэкалог, трыM:
польск.: Dekalog, trzy
Жанр драма
Рэжысёр
Прадзюсар Рышард Чуткоўскі
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія TELEWIZJA POLSKA S.A.[d]
Працягласць 55 хв.
Краіна
Мова польская
Год 1989
Папярэдні фільм Дэкалог, два
Наступны фільм Дэкалог, чатыры
IMDb ID 0094985

«Дэкало́г, тры» (польск.: Dekalog, trzy) — трэцяя частка дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[3]. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 18 мая 1990 года[4].

Фільм «Дэкалог, тры» адпавядае трэцяй з Дзесяці запаведзяў: «Памятай дзень святы святкаваць»[5].

Сюжэт

Трэцяя запаведзь паводле каталіцкай традыцыі: «Памятай дзень святы святкаваць»[5].

Пярэдадзень Божага Нараджэння. Януш (Даніэль Альбрыхскі), кіроўца таксі, пераапранаецца ў Святога Мікалая і прыносіць падарункі сваім дзецям і жонцы. Пазней ён здымае касцюм, і далучаецца да сямейнага святкавання. Пасля Януш з сям’ёй адпраўляецца ў касцёл на святочную імшу. У касцёле ён заўважае Эву (Марыя Пакульніс), з якой у яго тры гады таму быў раман.

Тым жа вечарам Эва прыходзіць к дому Януша і выклікае яго праз дамафон. Яна кажа, што шукае свайго мужа, які знік, і што ёй патрэбна яго дапамога. Януш пакідае дом, патлумачыўшы гэта тым, што нехта скраў яго таксі. Жонка Януша (Яанна Шчэпкоўска) нешта падазрае, і просіць яго не хадзіць. Януш адказвае, што таксі — іх адзіная крыніца даходаў, і ідзе. Януш і Эва праводзяць усю ноч разам, ездзячы па горадзе ў пошуках Эвінага мужа. Дарогай яны абмяркоўваюць сваё мінулае і цяперашняе. Януш вельмі хоча вярнуцца дамоў, каб святкаваць з сям’ёй, але Эва ўсяк хоча ўтрымаць яго побач з сабой і штораз робіць новыя і новыя захады, каб адшукаць мужа. Яны шукаюць яго ў бальніцах, у выцвярэзніку, на вакзале. У рэшце рэшт Януш пачынае здагадвацца, якую гульню вядзе Эва, але трымае гэта пры сабе.

А сёмай гадзіне раніцы Эва прызнаецца, што яна хлусіла Янушу. Яна даўно развялася з мужам, і ён ужо тры гады жыве са сваёй новай сям’ёй у Кракаве. Эва вымушана праводзіць святы ў адзіноце, назіраючы, як іншыя сем’і святкуюць у любові і спакоі, якіх у яе няма. Эва гаворыць, што гэтай ноччу яна рашыла згуляць у гульню: калі ёй удасца адарваць Януша ад сям’і і правесці ўсю ноч з ім, то ўсё ў яе жыцці пойдзе на лад. Калі ж не — яна скончыць жыццё самагубствам.

На світанку яны развітваюцца. Януш вяртаецца да сваёй сям’і, а Эва — да сваёй адзіноты. Калі Януш прыходзіць дадому, жонка прачынаецца і пытае ў яго: «Эва?». «Эва», — адказвае Януш. «Зноў будзеш сыходзіць па вечарах?» — пытае жонка. «Не. Не буду», — адказвае Януш.

Акцёрскі склад


   Даніэль Альбрыхскі      Януш
   Марыя Пакульніс      Эва
   Яанна Шчэпкоўска      жонка Януша
   Артур Барчыш      кіроўца трамвая
   Кшыштаф Кумар      урач
   Дарота Сталіньска      работніца вакзала, што катаецца на скейтбордзе
   Уладзімеж Мусял      работнік выцвярэзніка
   Хенрык Бараноўскі      Кшыштаф («Дэкалог, адзін»)
   Яцэк Калуцкі      міліцыянер

Саўндтрэк

Выхад

Прэм’ера фільма адбылася 7 верасня 1989 года на Венецыянскім кінафестывалі[4]. Пазней фільм дэманстраваўся на Кінафестывалі ў Чыкага 19 кастрычніка 1989 года[6]. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 18 мая 1990 года[4].

Зноскі

  1. http://www.fdb.cz/film/dekalog-iii-dekalog-trzy/tisk/35541
  2. http://www.filmweb.pl/film/Dekalog+III-1988-4976
  3. Dekalog (польск.). Інтэрнэт-база польскага кіно. Праверана 17 чэрвеня 2021.
  4. 1 2 3 Dekalog, trzy (TV Episode 1989) — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 чэрвеня 2021.
  5. 1 2 Агульны катэхізіс . Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Праверана 17 чэрвеня 2021.
  6. Chicago International Film Festival (англ.). Сайт «Chicago Reader» (12 кастрычніка 1989). Праверана 17 чэрвеня 2021.

Літаратура

  • Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-826-41559-2.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.