Дэкалог, дзесяць | |
---|---|
польск.: Dekalog, dziesięć | |
Жанр | камедыйная драма[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | Рышард Чуткоўскі |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | TELEWIZJA POLSKA S.A.[d] |
Працягласць | 57 хв. |
Краіна | |
Мова | польская |
Год | 1989 |
Папярэдні фільм | Дэкалог, дзевяць |
IMDb | ID 0094983 |
«Дэкало́г, дзе́сяць» (польск.: Dekalog, dziesięć) — апошняя частка дзесяцісерыйнага тэлецыкла «Дэкалог», прысвечанага Дзесяці запаведзям. Фільм зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Галоўныя ролі выканалі Ежы Штур і Збігнеў Замахоўскі[2].
Па сюжэце два браты ўспадкоўваюць каштоўную калекцыю марак ад памерлага бацькі і неўзабаве становяцца апантанымі сваім нечаканым набыткам. Фільм «Дэкалог, дзесяць» адпавядае апошняй з Дзесяці запаведзяў: «Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму»[3].
Фільм дэманстраваўся на Канскім, Венецыянскім і Чыкагскім кінафестывалях[4]. Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 24 чэрвеня 1989 года[4], раней за ўсе астатнія часткі[2].
Сюжэт
Дзясятая запаведзь паводле каталіцкай традыцыі: «Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму»[3]. |
Памірае пажылы бацька двух братоў, старэйшага Ежы і малодшага Артура. Блізкімі з бацькам яны не былі і даўно не кантактавалі, бо адзінае, што цікавіла таго ў жыцці — збіранне марак. Пасля яго смерці аказалася, што ніякай маёмасці, акрамя вялікай калекцыі марак, у яго няма. Браты падумваюць прадаць калекцыю, каб паправіць свае фінансавыя справы. Раптам ад аднаго са старых сяброў бацькі яны даведаюцца, што некаторыя маркі з калекцыі каштуюць як машына ці кватэра, а ўся калекцыя можа быць ацэнена ў шмат мільёнаў.
Браты паступова змяняюць стаўленне да запалу бацькі: яны вырашаюць захаваць калекцыю, ставяць краты на вокны, а Артур прыводзіць вялізнага сабаку, які будзе ахоўваць кватэру. Акрамя таго, яны спрабуюць вярнуць блок з трох «цэпелінаў», які Ежы аддаў свайму сыну, а той абмяняў на вуліцы. Аказалася, што блок быў прададзены ўладальніку філатэлістычнай крамы, якая прапануе выкупіць яго за фантастычную суму. Аднак Артуру, пасродках шантажу ўладальніка крамы, удаецца вярнуць маркі. У нататках бацькі браты заўважаюць згадванне рэдкай маркі «Чырвоны Меркурый», якую ён усё жыццё марыў здабыць. Уладальнік крамы паведамляе братам, што гэтую марку немагчыма купіць, але ёсць ланцужок філатэлістаў, па якім ён можа здабыць марку шляхам паслядоўнага абмену. Але аддаць марку братам ён зможа толькі пры адной умове: для яго дачкі ў Ежы возьмуць нырку. Пасля роздумаў браты згаджаюцца на гэта, паколькі самі яны ўжо ахоплены запалам пашырыць калекцыю.
Пакуль Ежы знаходзіцца ў шпіталі, а Артур чакае яго вяртання, невядомыя выкрадаюць з кватэры ўсе альбомы, разрэзаўшы рашоткі; па незразумелай прычыне сабака на рабаўнікоў ніяк не адрэагаваў і быў зачынены ў ваннай. Браты ўпадаюць у дэпрэсію, кожны з іх думае, што рабаванне мог падстроіць іншы. Яны брыдуць па вуліцы і раптам незалежна адзін ад аднаго бачаць трох філатэлістаў, з якімі сустракаліся раней, якія вітаюць адзін аднаго, і кожны выгульвае сабаку, аналагічнага таму, што купіў Артур. Браты разумеюць, што яны маглі стаць ахвярай спрытнага абману. Вярнуўшыся ў кватэру бацькі, яны мірацца і кожны выкладвае на стол некалькі марак, набытых імі толькі што на пошце: яны пачынаюць сваю ўласную калекцыю…
Акцёрскі склад
Ежы Штур | – Ежы Яніцкі |
Збігнеў Замахоўскі | – Артур Яніцкі |
Хенрык Біста | – філатэліст, гаспадар крамы |
Мацей Штур | – Пётрэк |
Ежы Турэк | – філатэліст |
Анна Гарнастай | – медсястра |
Саўндтрэк
Выхад
Прэм’ера фільма адбылася ў 18 мая 1989 года на Канскім кінафестывалі[4]. Пазней фільм дэманстраваўся на Венецыянскім кінафестывалі 14 верасня 1989 года[4] і на Кінафестывалі ў Чыкага 23 кастрычніка 1989 года[5].
Прэм’ера фільма на польскім тэлебачанні адбылася 24 чэрвеня 1989 года[4], раней за ўсе астатнія часткі[2].
Крытыка
На думку Славая Жыжака, фільмы цыклу звязаны з дзесяццю запаведзямі са зрухам на адну, і дзясяты фільм адсылае да першай з іх — «Не май іншых багоў, апроч Мяне»[6]. У сваёй кнізе «Кінагід вычварэнца» Жыжак адзначае, што гэтую запаведзь фільм паказвае праз яе супрацьлегласць — «неабмежаваную, „страсную прывязанасць“ да банальнага занятку калекцыянавання марак»: «Тут мы бачым логіку сублімацыі ў самым простым яе выглядзе: звычайны занятак (калекцыянаванне марак) узвышаецца да становішча Рэчы, дзеля якой чалавек ахвяруе ўсім — працай, сям’ёй, шчасцем і нават уласнай ныркай»[6].
Крыніцы
- ↑ http://www.filmaffinity.com/en/film631514.html
- 1 2 3 Dekalog (польск.). Інтэрнэт-база польскага кіно. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- 1 2 Агульны катэхізіс . Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
- 1 2 3 4 5 Dekalog, dziesiec (TV Episode 1989) — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 9 лістапада 2023.
- ↑ More of the 25th Chicago International Film Festival (англ.). Сайт «Chicago Reader» (19 кастрычніка 1989). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 9 лістапада 2023.
- 1 2 Жижек С. Материалистическая теология Кшиштофа Кеслёвского / Перевод О. Турухиной // Жижек С. Киногид извращенца: Кино, философия, идеология. Екатеринбург: Гонзо, 2014. С. 212—313.
Літаратура
- Joseph G. Kickasola. The Films of Krzysztof Kieślowski:The Liminal Image. — A&C Black, 2004. — 332 p. — ISBN 978-0-826-41559-2.
Спасылкі
- Дэкалог, дзесяць на сайце «Internet Movie Database» (англ.)