
![]() | |
---|---|
| |
Ілірык | |
Сярэднявечная Боснія, Славонская банавіна | |
Асманская Боснія і Герцагавіна | |
Баснійска—Герцагавінскае паўстанне | |
Баснійскі крызіс | |
Боснія ў складзе Аўстра-Венгрыі | |
Дзяржава славенцаў, харватаў і сербаў | |
Стварэнне Югаславіі | |
Врбаская банавіна, Дрынская банавіна, Зецкая банавіна, Харвацкая банавіна | |
Незалежная дзяржава Харватыя | |
Другая сусветная вайна | |
СР Боснія і Герцагавіна | |
Распад Югаславіі, Баснійская вайна | |
Рэспубліка Боснія і Герцагавіна, Харвацкая рэспубліка Герцаг-Босна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Заходняя Боснія | |
Дэйтанская дамова | |
Сучасная Боснія і Герцагавіна | |
Партал «Боснія і Герцагавіна» |
Дэ́йтанская пагадненне — дамова аб спыненні агню, падзеле варагуючых бакоў і адасабленні тэрыторый, што паклалі канец грамадзянскай вайне ў Босніі і Герцагавіне 1992—1995. Узгодненая ў лістападзе 1995 на ваеннай базе ЗША у Дэйтане (Агая), падпісаная 14 снежня 1995 у Парыжы лідарам баснійцаў Аліяй Ізетбегавічам, прэзідэнтам Югаславіі Слабоданам Мілошавічам і прэзідэнтам Харватыі Франьё Туджманам.

Ініцыятыва ЗША
Перамовы праходзілі пры актыўным удзеле ЗША, якія прапанавалі стварэнне мусульманска-харвацкай федэрацыі. Дамова аб мусульманска-харвацкай федэрацыі была падпісана ў сакавіку 1994 г. ў Вашынгтоне паміж Ізетбегавічам і Туджманам. Як і разлічвалі ЗША, баснійскія сербы адмовіліся далучыцца да гэтай дамовы.
Непасрэдна перад падпісаннем дамоў, у жніўні—верасні 1995 года войскі НАТА спынілі сербскі наступ і змянілі тым самым баланс сіл у Босніі на карысць баснійцаў.
Перамовы ў Дэйтане ішлі пры ўдзеле краін-гарантаў: ЗША, Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі.