1919 год, Галандыя. Французы і англічане, якія вярнуліся з германскага палону, праходзяць дэзінфекцыю ў памяшканні фабрыкі ў Твенце.

Дэзінфекцыя — гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на знішчэнне ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў і разбурэнне таксінаў на аб’ектах навакольнага асяроддзя. Для яе правядзення звычайна выкарыстоўваюцца хімічныя рэчывы, напрыклад, фармальдэгід ці гіпахларыт натрыю, растворы арганічных рэчываў, якія з дэзінфікуючымі ўласцівасцямі: хлоргексідын, ЧАЗы, надвоцатная кіслата. Дэзінфекцыя памяншае колькасць мікраарганізмаў да прымальнага ўзроўню, але цалкам можа іх і не знішчыць. З’яўляецца адным з відаў абеззаражання. Адрозніваюць прафілактычную, бягучую і заключную дэзінфекцыю:

  • прафілактычная — праводзіцца ўвесь час, незалежна ад эпідэмічнага становішча: мыццё рук, навакольных прадметаў з выкарыстаннем мыйных і мыючых сродкаў, якія ўтрымліваюць бактэрыцыдныя дадаткі.
  • бягучая — праводзіцца ў пасцелі хворага, у ізалятарах медыцынскіх пунктаў, лячэбных установах з мэтай папярэджання распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў за межы ачага.
  • заключная — праводзіцца пасля ізаляцыі, шпіталізацыі, акрыяння ці смерці хворага з мэтай вызвалення эпідэмічнага ачага ад узбуджальнікаў, рассеяных хворым.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.