Параўнанне хімічных будоў рыбозы (зверху) і дэзоксірыбозы (унізе). |
Дэзоксіцукры́ — монацукрыды, у малекулах якіх адна або некалькі гідраксільных груп замешчаны атамамі вадароду. Вядома каля 100 дэзоксіцукраў.
Паводле хімічнай будовы падзяляюцца на
- дэзоксіальдозы (вельмі пашыраны, напрыклад, дэзоксірыбоза),
- дэзоксікетозы (вядома некалькі, надзвычай пашыраны іх вытворныя, напрыклад, нейрамінавая кіслата і сіялавыя кіслоты).
Большасць вытворных дэзоксіцукраў маюць Д-форму, многія Д- і L-формы атрыманы сінтэтычна.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.