Дэві Крокет | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Davy Crockett | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Adam Huntsman[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Adam Rankin Alexander[d] | ||||||
Пераемнік | William Fitzgerald[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 жніўня 1786[1][2][…] |
||||||
Смерць |
6 сакавіка 1836[1][3][…] (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | John Crockett[d] | ||||||
Жонка | Elizabeth Patton Crockett[d] | ||||||
Дзеці | John Wesley Crockett[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | frontiersman, ваенны, палітык, падарожнік-даследчык, пісьменнік, паляўнічы, trapper | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэйвід Крокет, больш вядомы як Дэві Крокет (англ.: Davy Crockett; 17 жніўня 1786 — 6 сакавіка 1836) — амерыканскі вандроўнік, афіцэр і палітык, які стаў персанажам фальклору ЗША.
Біяграфія
Нарадзіўся на франціры, у штаце Тэнесі. Быў разведчыкам у час Крыкскай вайны 1813—1814 гадоў, неўзабаве набыў рэпутацыю выдатнага паляўнічага і шырокую вядомасць. У 1821—1823 гадах — член палаты прадстаўнікоў штата Тэнесі. У 1825 годзе беспаспяхова балатаваўся ў Кангрэс як прыхільнік Эндру Джэксана. З 4 сакавіка 1827 па 3 сакавіка 1831 гадоў прадстаўляў штат Тэнесі ў ніжняй палаце Кангрэса ўжо як супернік прэзідэнцкага Закона аб перасяленні індзейцаў. У выніку прайграў на выбарах 1830 і 1834 гадоў, аднак быў ізноў абраны ў 1833 годзе. Прайграўшы чарговыя выбары, адправіўся ў Тэхас. Загінуў у 49 гадоў, абараняючы крэпасць Алама падчас вайны за незалежнасць Тэхаса.
Па адным з паданняў, Дэві Крокет мог з сарака метраў патрапіць з мушкета ў лязо сякеры так, што куля падзялялася на дзве паловы. Вядучыя праграмы «Разбуральнікі легенд» прыйшлі да высновы, што гэта магчыма.
Крокет быў знакамітасцю пры жыцці (яго называлі «Каралём Дзікага франціра»), а пасля смерці пра яго пісалі кнігі і песні, здымалі фільмы і тэлесерыялы.
Зноскі
- 1 2 Davy Crockett // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Davy Crockett // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ David Crockett // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- 1 2 1911 Encyclopædia Britannica/Crockett, David // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.