Дэвід Франклін Х’юстан
list of University of Texas at Austin presidents[d]
1905 1908
Пераемнік Sidney Edward Mezes[d]
48-ы міністр фінансаў ЗША
2 лютага 1920 3 сакавіка 1921
Папярэднік Картэр Глас
Пераемнік Эндру Уільям Мелан
5-ы United States Secretary of Agriculture[d]
6 сакавіка 1913 2 лютага 1920
Папярэднік James Wilson[d]
Пераемнік Edwin T. Meredith[d]

Нараджэнне 17 лютага 1866(1866-02-17)[1][2]
Смерць 2 верасня 1940(1940-09-02)[1][2] (74 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, бізнесмен
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэвід Франклін Х’юстан (англ.: David Franklin Houston; 17 лютага 1866 — 2 верасня 1940) — амерыканскі палітык, прадпрымальнік, 5-ы міністр сельскай гаспадаркі, 48-ы міністр фінансаў ЗША.

Біяграфія

Х’юстан нарадзіўся ў Манро, Паўночная Караліна. Скончыў універсітэт Паўднёвай Караліны ў 1887 годзе са ступенню бакалаўра мастацтваў і Гарвардскі універсітэт ў 1892 годзе са ступенню магістра паліталогіі.

У 1894 годзе Х’юстан атрымаў ступень прафесара паліталогіі ва ўніверсітэце Тэхаса. У 1896 годзе ён апублікаваў дысертацыю па тэме «Крытычнае даследаванне па касацыйным справах у Паўднёвай Караліне». У 1899 годзе прызначаны дэканам факультэта паліталогіі ўніверсітэта Тэхаса. У той жа час Х’юстана запрасілі быць лектарам ў ваеннай акадэміі ва Уэст-Пойнце.

З 1902 па 1905 год Дэвід Х’юстан з’яўляўся прэзідэнтам Сельскагаспадарчага і механічнага каледжа Тэхаса. У 1905 годзе Х’юстан вярнуўся на пасаду прэзідэнта ўніверсітэта Тэхаса, а ў 1908 годзе заснаваў юрыдычны факультэт.

Пасля абрання прэзідэнт Вудра Вільсан 6 сакавіка 1913 года прызначыў Х’юстана на пасаду міністра сельскай гаспадаркі. 2 лютага 1920 года Дэвід быў прызначаны пераемнікам Картэра Гласа на пасадзе міністра фінансаў. У гэты час ён выступаў за зніжэнне коштаў на сельскагаспадарчыя тавары, больш даступныя крэдыты для фермераў і змяненне грашова-крэдытнай палітыкі ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 David F. Houston // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 David Franklin Houston // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1996.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.