Дэвід Нівен | |
---|---|
англ.: David Niven | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1983[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | William Edward Graham Niven[d][5] |
Маці | Henriette Julia Degacher[d][5] |
Жонка | Primula Rollo[d][6] і Hjördis Genberg[d][6] |
Дзеці | David Niven, Jr.[d], James Niven[d], Kristina Niven[d] і Fiona Niven[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, акцёр, ваенны, тэатральны акцёр, аўтабіёграф, тэлеакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000057 |
![]() |
Джэймс Дэвід Грэм Нівен (англ.: James David Graham Niven, 1 сакавіка 1910, Лондан, Вялікабрытанія — 29 ліпеня 1983, Шато-д’Э, Швейцарыя) — брытанскі кінаакцёр, шатландзец па паходжанні.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і героя Першай сусветнай вайны, скончыў ваенную акадэмію ў Сэндхёрсце. У пачатку 1930-х гадоў па запрашэнні прадзюсара Сэмюэла Голдвіна прыбыў у Галівуд, дзе першапачаткова пасяліўся ў свайго таварыша Эрала Фліна. З’яўляўся ў эпізадычных ролях у такіх класічных стужках, як «Мяцеж на „Баўнці“» (1935) і «Атака лёгкай кавалерыі» (1936).
Падчас Другой сусветнай вайны вярнуўся ў брытанскую армію і ўступіў у фармаваныя сілы камандас (дзе яго ардынарцам быў Пітэр Усцінаў), прайшоў поўны курс падрыхтоўкі камандас у навучальным цэнтры Акнакеры пад кіраўніцтвам свайго сябра Роберта Лейкака. Вайну скончыў афіцэрам сувязі, за час вайны паспеў зняцца ў двух фільмах. Па вяртанні з вайны ажаніўся і атрымоўваў прапановы вядучых роляў — у карцінах «Жонка біскупа» (1947) і «Месяц блакітны» (1953), апошняя была забароненая па цэнзурных абставінах. У 1956 годзе сыграў Філеаса Фога ў экранізацыі рамана Жуля Верна «Вакол свету за восемдзесят дзён», а ў 1959 годзе выйграў «Оскар» за галоўную ролю ў фільме «За асобнымі столікамі», хоць агульны экранны час яго героя склала менш 16 хвілін.
Нівен працягваў здымацца ў 1960-я і 1970-я, згуляўшы галоўную ролю ў знакамітай камедыі «Ружовая пантэра» (1963) і яе працягах, а таксама Джэймса Бонда ў «неліцэнзійным» «Казіно Раяль» (1967).
Фільмаграфія
- 1935 — Мяцеж на «Баўнці»
- 1939 — Навальнічны перавал
Зноскі
- 1 2 David Niven // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Lundy D. R. James David Graham Niven // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nj.com/entertainment/movies/index.ssf/2010/04/remembering_david_niven_on_and_off_the_screen.html
- ↑ http://www.hollywoodsgoldenage.com/actors/david_niven.html
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.