Дыяцэзія Хельсінкі
Dioecesis Helsinkiensis
Герб
Галоўны горад Хельсінкі, Фінляндыя
Краіна  Фінляндыя
Дата заснавання 8 чэрвеня 1920
Кафедральны сабор Сабор Святога Генрыха
Мітраполія падначаленне Святому Прастолу
Парафій 7
Іерарх Ramón Goyarrola Belda[d]
Плошча дыяцэзіі 338.145 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 5.236.611 чал.
Колькасць каталікоў 9.067
Доля каталікоў 0,2 %
Афіцыйны сайт catholic.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыяцэзія Хельсінкі (лац.: Dioecesis Helsinkiensis) — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Хельсінкі, Фінляндыя. Дыяцэзія Хельсінкі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Юрысдыкцыя дыяцэзіі Хельсінкі распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Фінляндыі. Кафедральным саборам дыяцэзіі Хельсінкі з'яўляецца царква Святога Генрыха.

Гісторыя

З другой паловы XI стагоддзя тэрыторыя сучаснай Фінляндыі ўваходзіла ў дыяцэзію Упсалы, якая была ўтворана ў другой палове XI стагоддзі. У 1164 годзе дыяцэзія Упсалы была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі. У XII стагоддзі была створана дыяцэзія Аба, якая ўвайшла ў мітраполію Упсалы. У 1557 годзе гэтыя каталіцкія структуры ў сувязі з пратэстантызацыяй Фінляндыі былі скасаваны.

18 чэрвеня 1920 года Рымскі Папа Бенедыкт XV выпусціў булу Inter alias, якой заснаваў апостальскі вікарыят Фінляндыі, вылучыўшы яго з Магілёўскай архідыяцэзіі.

25 лютага 1955 года апостальскі вікарыят Фінляндыі быў ператвораны ў дыяцэзію Хельсінкі з прамым падначаленнем Святому Прастолу.

Ардынарыі дыяцэзіі

  • біскуп Іаханес Букс (20.03.1921 — 26.07.1933);
  • біскуп Вілем Кобен (19.12.1933 — 29.06.1967);
  • біскуп Паўль Версурэн (29.06.1967 — 18.09.1998);
  • біскуп Юзаф Урубель (30.11.2000 — 28.06.2008);
  • біскуп Тээму Сіпа (16.06.2009 — наш час).

Спіс прыходаў

У наступных гарадах знаходзяцца каталіцкія прыходы:

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.