Дыяфрагма

Дыхальная сістэма чалавека

Праца дыяфрагмы
Лацінская назва diaphragma
Кровазабеспячэнне перыкардадыяфрагмальная, мышачна-дыяфрагмальная, ніжнія дыяфрагмальныя артэрыі
Вянозны адток верхняя і ніжняя дыяфрагмальныя вены
Інервацыя дыяфрагмальны нерв і ніжнія міжрэберныя нервы
Прэкурсор папярочная перагародка
Каталогі MeSH?

Дыяфрагма (лац.: diaphragma), таксама грудабрушная перапона — купалападобная сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной у млекакормячых жывёл і чалавека[1][2][3]. Уласцівая таксама кракадзілам.

Дыяфрагма ўдзельнічае ў дыхальных рухах. Удых адбываецца падчас скарачэння дыяфрагмы, калі яе купал апускаецца, у выніку чаго аб’ём грудной клеткі павялічваецца. У выніку павялічваецца аб’ём лёгкіх, і ў іх праз дыхальныя шляхі засмоктваецца атмасфернае паветра. Падчас спакойнага дыхання выдых адбываецца пасіўна, дыяфрагма расслабляецца.[4]

Умоўна мяжу дыяфрагмы можна правесці па ніжнім краі рэбраў. Утворана сістэмай папярочнапаласатых цягліц, якія, відаць, з’яўляюцца вытворнымі сістэмы прамой цягліцы жывата.

Дыяфрагмай называюць таксама некаторыя мышцы ці групы мышцаў, што абмяжоўваюць якую-небудзь поласць. Дыяфрагма рота ўтворана сківічна-пад’язычнай мышцай, існуюць паняцці: дыяфрагма таза, мочапалавая дыяфрагма і інш.[5]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  2. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1
  3. Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9
  4. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.