Дыяры́т[1] — інтрузійная магматычная горная парода сярэдняга складу.

Дыярыт у калекцыі Музея альпінізму ў Мюнхене

Складаецца з сярэдняга плагіяклазу (50–60 %)[2], рагавой падманкі (30–35 %)[2], часам з аўгіту і біятыту і зрэдку кварцу (да 10[2] %, кварцавы дыярыт).

Колер зеленавата-шэры. Шчыльнасць 2700—2900[1] кг/м³.

Пашыраны ў ніжнепратэразойскіх пародах крышталічнага фундаменту. Утварае буйныя інтрузіі ў выглядзе баталітаў і штокаў.

Выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага матэрыялу (брук, прыступкі лесвіц, знешняя абліцоўка будынкаў і інш.),

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. 1 2 3 Диорит Архівавана 27 снежня 2019. (руск.) // Сайт геаграфічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.