Дыяклетыян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gaius Aurelius Valerius Diocletianus Augustus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марк Аўрэлій Карын | ||||||
Пераемнік | Канстанцый I Хлор | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не раней за 22 снежня 242 і не пазней за 22 снежня 245 |
||||||
Смерць |
не раней за 3 снежня 311 і не пазней за 3 снежня 316 ці 313[2][3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | стар.-грэч.: Gaius Valerius Diocles | ||||||
Маці | Dioclea[d] | ||||||
Жонка | Прыска[d] | ||||||
Дзеці | Галерыя Валерыя[d], Галерый і Максіміян | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Дзейнасць | палітык, cavalry officer, манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыяклетыян — Гай Аўрэлій Валерый (лац.: Gaius Aurelius Valerius Diocletianus), рымскі імператар, які правіў з 284 па 305 г. н.э. Імя Дыёкл атрымаў ад назвы свайго роднага горада Дыяклеі ў Далмацыі.
Біяграфія
Дыяклетыян паходзіў з простай сям’і. Пачаў службу шарагоўцам і служыў пры імператарах Аўрэліяне і Пробе. Хутка дасягнуў высокага становішча ў войску, быў прызначаны намеснікам у Мізіі. Суправаджаў імператара Кара на вайну з персамі. Калі ж Кар памёр, а яго слабыя сыны не маглі супрацьстаяць дамаганням Апра, кіраўніка целаахоўнікаў, і войска 17 верасня 284 г. абвясціла ў Халкедоне Дыяклетыяна імператарам. Апра ён забіў уласнаручна. Калі ён перамог сваіх ворагаў і супернікаў, Д. прыняў Максіміяна таварышам па кіраванню імперыяй. У 286 г. Д. прызначыў яго аўгустам для абароны заходніх межаў імперыі, а сам на ўсходзе вымусіў персаў абвясціць мір.
У 296 г. імператары прынялі яшчэ двух суправіцеляў, Галерыя і Канстанцыя, прычым Дыяклетыян, дзякуючы сваёй разумовай перавазе, захаваў лідарскія пазіцыі. Для святкавання 20-годдзя свайго кіравання імперыяй Дыяклетыян адправіўся ў Рым, але з-за скупасці выклікаў незадаволенасць народу, таму паспешліва пакінуў гэты горад, які ніколі не быў яму па сэрцу, каб вярнуцца ў сваю пастаянную рэзідэнцыю, горад Нікамедзія ў Малой Азіі.
Цяжкая хвароба, якая насцігла яго на шляху дадому, прывяла яго да выканання ўжо даўно задуманага жадання скласці ўладу. Дыяклетыян здзейсніў свой намер у Нікамедзіі 1 мая 305 г. і пакінуў уладу сваім старым суправіцелям і двум наноў прызначаным імператарам, пасля чаго выехаў на радзіму — у Далмацыю. Пасля ён безагаворачна адхіліў прапанову зноў заняць імператарскую пасаду. Памёр у 313 г.
Сістэма дзяржаўнага кіравання, у якой некалькі падпарадкаваных адзін аднаму кіраўнікоў займалі пасады імператараў, аказалася зручнай толькі пры кіраванні самога Дыяклетыяна і пала перад прагнасцю да славы і талентам Канстанцыя. Дыяклетыян падзяліў імперыю на 12 дыяцэзаў, быў вядома як ганіцель хрысціян.
Зноскі
- ↑ https://books.google.se/books?id=De0fAAAAQBAJ&pg=PA39&dq=%22valerius%22+%22Anullinus%22+freed&hl=sv&sa=X&ved=2ahUKEwiSl8XwyOT4AhVzVfEDHXEnBS0Q6AF6BAgKEAI#v=onepage&q=%22valerius%22%20%22Anullinus%22%20freed&f=false — ISBN 978-3-11-091460-3
- ↑ Catalogue of the National Library of Greece
- ↑ Catalogue of the Academy of Athens Library