
Aqua distillata (дыстыляваная вада) у аптэцы каралеўскага палацу ў Мадрыдзе
Дыстыляваная вада — вада, ачышчаная ад раствораных у ёй мінеральных солей, арганічных рэчываў і іншых прымесей шляхам дыстыляцыі. Мае рН 5,4-6,6, удзельнае электрычнае супраціўленне 2*105 Ом*м (не менш) пры тэмпературы 20 °C, сухі астатак пасля выпарэння 1 літра дыстыляванай вады 5±0,0002 мг (не больш). Іонаабменным метадам атрымліваюць дэмінералізаваную ваду, якая адпавядае патрабаванням да дыстыляванай вады, але мае больш арганічных рэчываў, што акісляюцца пермантанатам калію. Выкарыстоўваюць у вытворчасці лекавых сродкаў, прадуктаў харчавання, у прамысловасці для атрымання чыстых рэчываў, электралітаў, у хімічных лабараторыях.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.