Дом Стэ́нкіляў (шведск.: Stenkilska ätten) — шведская каралеўская дынастыя, чые прадстаўнікі займалі шведскі трон з 1060 па 1125 год[1]. Меркавана вядзе свае карані з заходняга рэгіёна Вестэргётланд.[2].
Прадстаўнікі дынастыі Стэнкіляў
Кіруючыя прадстаўнікі
Усяго з гэтай дынастыі на троне Вестэргётланда ці Швецыі знаходзіліся:
- 1060—1066 : Стэнкіль[2]
- 1066—1067 : ?Эрык VII Стэнкільсан, існуе непацверджаная тэорыя пра тое, што ён быў сынам Стэнкіля
- 1067—1070 : Хальстэн Стэнкільсан (Хальстэн), сын Стэнкіля
- 1079—1084 : Інгэ I Старэйшы (Inge den äldre), сын Стэнкіля
- 1084—1087 : Свейн Крывавы (Blot-Sven), меркавана з’яўляўся сваяком жонкі Інгэ I Старэйшага
- 1087—1110 : Інгэ I Старэйшы (Inge den äldre), другое валадаранне
- 1110—1118 : Філіп (Filip Halstensson), памёр бяздзетным
- 1110—1125 : Інгэ II Малодшы (Inge den yngre), памёр бяздзетным. З яго смерцю дынастыя Стэнкіляў згасла.
Нашчадкі Дому па жаночай лініі
Паказаны гады валадарання
- прык. 1125 — прык. 1130 год: Магнус Моцны (таксама вядомы як Магнус I Готландскі). Інфармацыя пра гэту персону ўзята з сайта шведскага каралеўскага двара, які пазначыў яго як члена дынастыі Стэнкіляў; быў старэйшым сынам Інгэ Старэйшага.
- прык. 1150 — прык. 1160 год: Эрык IX Святы, які быў жанаты з Крысцінай, паводле скандынаўскай гісторыяграфічнай традыцыі, дачкой дачкі Інгэ Старэйшага. Гэта пара стала родапачынальніцай Дому Эрыкаў.
- прык. 1155—1167 Карл Сверкерсан — яго маці была ўдавой Інгэ Малодшага. Ён быў жанаты з Кірстэн Стыгсдотэра (Kirsten Stigsdatter), якая, паводле скандынаўскай гісторыяграфічнай традыцыі, была дачкой дачкі дачкі Інгэ Старэйшага. Гэта пара стала родапачынальніцай Дому Сверкераў.
- 1160-61 Магнус Хенрыксен. Інфармацыя пра гэту персону ўзята з сайта шведскага каралеўскага двара, які пазначыў яго як члена дынастыі Стэнкіляў; некаторымі даследчыкамі называецца апошнім манархам з Дому Стэнкіляў, што генеалагічна аспрэчваецца; быў сынам дачкі Рагвалда, сына Інгэ Старэйшага.
Зноскі
- ↑ Lagerqvist, Lars O. (2001). "Stenkilska ätten". Medeltidens ABC. Swedish Museum of National Antiquities. ISBN 9151839261. Архівавана з арыгінала 30 верасня 2007. Праверана 30 снежня 2014.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 30 снежня 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 30 снежня 2014. - 1 2 Odelberg, Maj (1995). "Stenkil". Vikingatidens ABC. Swedish Museum of National Antiquities. ISBN 9171929843. Архівавана з арыгінала 30 верасня 2007. Праверана 30 снежня 2014.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 30 снежня 2014.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2007. Праверана 30 снежня 2014.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.