Дымітрыс Мітропулас | |
---|---|
Δημήτρης Μητρόπουλος | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 лютага (1 сакавіка) 1896[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2 лістапада 1960[1][3][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Armand Marsick[d] і Paul Gilson[d] |
Прафесіі | дырыжор, піяніст, кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна і арган |
Жанры | акадэмічная музыка |
Выхаванцы | Claudio Scimone[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Дымітрыс Мітро́пулас (грэч. Δημήτρης Μητρόπουλος; 18 лютага (1 сакавіка) 1896, Афіны — 2 лістапада 1960, Мілан) — грэчаскі і амерыканскі дырыжор, піяніст , кампазітар . Член-карэспандэнт Афінскай АН (1933).
Біяграфія
Музычная адоранасць Мітропуласа выявілася ў малалецтве, калі з 11 да 14 гадоў ён праводзіў у сябе дома кожную суботу музычныя сходы. Да гэтага часу адносіцца яго першае сачыненне — саната для скрыпкі і фартэпіяна (не захавалася).
З 1908 года вучыўся ў Афінскай кансерваторыі, у 1920 годзе ўдасканальваўся ў Бруселі ў П. Жыльсона, у 1921—1924 гадах у Берліне ў Феруча Бузоні. У 1921—1925 гг. быў асістэнтам дырыжора Берлінскай оперы Эрыха Клайбера. З 1924 выступаў як дырыжор.
У далейшым займаў шэраг музычных пасад у Грэцыі, працягваючы часта выступаць у Германіі. У 1930 г. на канцэрце з Берлінскім філарманічным аркестрам выканаў 3-і фартэпіянны канцэрт С. Пракоф'ева, адначасова дырыжуючы з-за клавіятуры, — практыка, звычайная для старадаўняга музіцыравання і даволі нечаканая для гэтага часу.
У 1936 г. Мітропулас упершыню выступіў у ЗША з Бостанскім аркестрам і ў канцы 1930-х гг. фактычна перасяліўся ў Амерыку, атрымаўшы грамадзянства ў 1946 г. У 1937—1949 гг. ён быў галоўным дырыжорам Мінеапаліскага сімфанічнага аркестра. У 1950—1958 гадах галоўны дырыжор Нью-Ёркскага філарманічнага аркестра. Адначасова з 1954 г. і да самай смерці Мітропулас кіраваў аркестрам нью-ёркскай «Метраполітэн-опера».
Творчасць
Выступаў як оперны дырыжор у буйнейшых тэатрах свету, у т.л. «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш., кіраваў пастаноўкамі твораў В. А. Моцарта, Дж. Вердзі, Дж. Пучыні, М. Равеля, Д. Міё, П. Чайкоўскага, М. Мусаргскага і інш. Аўтар оперы «Сястра Беатрыса» (паст. 1920), сімфанічнай паэмы «Пахаванне» (1916), Concerto grosso (1929), камерна-інструментальных ансамбляў, музыкі да драматычных спектакляў і інш.
Ушанаванне памяці
З 1963 года ў Нью-Ёрку праводзяцца конкурсы маладых дырыжораў імя Мітропуласа.
Зноскі
- 1 2 Dimitri Mitropoulos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Dimitri Mitropoulos // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ https://www.eens.org/EENS_congresses/2014/charkiolakis_alexandros.pdf
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дымітрыс Мітропулас