Рэшткі магільняў 3200 — 320 гг. да н. э. у Бахрэйне

Дыльмун (шумер.: 𒉌𒌇𒆠, ni.tukki = DILMUNki) — востраў у Персідскім заліве, узгаданы ў старажытнай месапатамскай міфалогіі і гістарычных дакументах. Шумеры атаяснялі яго з зямлёй, дзе нараджаецца жыццё.

Існуюць розныя навуковыя меркаванні аб лакалізацыі старажытнага Дыльмуна. З канца XIX ст. выказвалася думка, што Дыльмунам трэба лічыць востраў Бахрэйн. У нашы дні афіцыйныя ўлады Бахрэйна называюць Дыльмунам рэшткі старажытнай цывілізацыі канца 4 — сярэдзіны 1 тысячагоддзяў да н. э., адкрытай археолагамі. Рэшткі старажытнага горада Калат-аль-Бахрэйн, унесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны, у дакументах ЮНЕСКА таксама названы сталіцай Дыльмуна.

Дыльмунам або часткай Дыльмуна мог быць востраў Файлака ў Кувейце. Падчас раскопак у 19581963 гг. дацкія археолагі выявілі на ім камень з выбітым імем бога Анзака, якога шумеры лічылі вярхоўным бажаством дыльмунцаў. Аднак вядома, што гэтага бога таксама шанавалі ў Эламе, так што камень маглі пакінуць выхадцы з гэтай краіны.

Літаратура

  • Kramer, S. N. The Sumerians: Their History, Culture, and Character / Samuel Noah Kramer. — Chicago, London: University of Chicago Press, 1992. ISBN 0-226-45238-7
  • Crawford, H. E. Dilmun and Its Gulf Neighbours / Harriet E. W. Crawford. — Cambridge: Cambridge University Press, 1998. ISBN 0521586798

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.