Ды́зельны рухаві́к — рухавік унутранага згарання, які для запалення паліва ў камеры згарання выкарыстоўвае цяпло ад сціску паветра. Гэта адрознівае дызельныя рухавікі ад бензінавых, у якіх гаручая сумесь падпальваецца іскрай ад свечкі запальвання. Рухавік быў створаны нямецкім вынаходнікам Рудольфам Дызелем у 1893 годзе.
З-за надзвычай вялікай ступені сціску дызельны рухавік мае найлепшую тэрмадынамічную эфектыўнасць сярод любых іншых рухавікоў унутранага і вонкавага згарання. Нізкахуткасныя дызельныя рухавікі (да прыкладу, карабельныя рухавікі ці іншыя, дзе вага рухавіка не мае вялікага значэння) могуць перасягаць тэрмадынамічную эфектыўнасць у 50 %.[1][2]
Вырабляюць двухтактныя і чатырохтактныя рухавікі. Спярша іх выкарыстоўвалі на замену стацыянарным паравым рухавікам. У 1910-х іх ужо выкарыстоўвалі на падводных лодках і караблях. Хутка дызельныя рухавікі былі ўжыты ў лакаматывах, грузавых аўтамабілях, землекапальных машынах і электрастанцыях. У 1930-х паволі дызельнымі рухавікамі пачалі камплектаваць некаторыя аўтамабілі. У 2007 годзе каля 50 % усіх прададзеных новых аўтамабіляў у Еўропе былі дызельнымі.[3]
Найбуйнейшым дызельным рухавіком сёння з’яўляецца марскі рухавік Wärtsilä-Sulzer RTA96-C з акумулятарнай паліўнай сістэмай з магутнасцю 84420 кВт ({113210 к. с.), які выдае 102[4] абарота/с.[5]
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). MAN Diesel. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2016. Праверана 25 лютага 2013.
- ↑ Approach to High Efficiency Diesel and Gas Engines(англ.) // Mitsubishi Heavy Industries, Ltd. Technical Review. — Сакавік 2008. — Т. 45. — № 1.
- ↑ European Automobile Production Grows by 5.3% in 2007; Diesel Accounts for 53.3% of New Car Registrations (англ.). Green Car Congress.
- ↑ Wartsila Sulzer RTA96-C (англ.)
- ↑ Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Claverton Energy Research Group. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2010. Праверана 25 лютага 2013.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дызельны рухавік