Футбол
Дыегу Алвіс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дыегу Алвіс Карэйра
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1985(1985-06-24)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 188 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2002—2003 Бразілія Атлетыку Мінейру
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2007 Бразілія Атлетыку Мінейру 61 (-65)
2007—2011 Іспанія Альмерыя 124 (-185)
2011—2017 Іспанія Валенсія 146 (-196)
2017—2022 Бразілія Фламенгу 115 (-112)
2023 Іспанія Сельта 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2017 Бразілія Бразілія 10 (-2)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Пекін 2008 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дые́гу А́лвіс Карэ́йра[3] або Дыега Алвес (парт.: Diego Alves Carreira; нар. 24 чэрвеня 1985, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2017).

Клубная кар’ера

Пачаў прафесійную кар’еру ў «Атлетыку Мінейру». У 2007 годзе перайшоў у іспанскую «Альмерыю», якая ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла перад гэтым у Ла Лігу. Першапачаткова ён прайграваў месца ў аснове брамніку Давіду Кабенья, але затым стаў часцяком гуляць у стартавым складзе і дапамог клубу дасягнуць выніковага 8 месца.

Пасля таго, як Кабенья перайшоў у склад «Рая Вальекана» ў жніўні 2008 года, Алвіс стаў асноўным брамнікам клуба ў сезоне 2008/09.

У 2011 годзе бразільскі галкіпер уз’яднаўся са сваім былым настаўнікам Унаі Эмеры, заключыўшы кантракт з «Валенсіяй»[4]. За «кажаноў» Дыегу дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, 13 верасня 2011 года ён адыграў увесь матч супраць бельгійскага «Генка»[5]. У далейшым замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка «Валенсіі».

У ліпені 2017 года іспанскі клуб пацвердзіў пераход Дыегу Алвіса ў «Фламенгу»[6]. У складзе «Фламенгу» брамнік выйграў шэраг тытулаў, у тым ліку двойчы стаў чэмпіёнам Бразіліі і двойчы перамог у Кубку Лібертадорэс. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022.

У лютым 2023 года стаў іграком іспанскай «Сельты», аднак, не згуляўшы ніводнай хвіліны за каманду, ужо ў красавіку 2023 года пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера

Алвес быў абраны для ўдзелу ў Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне, але ніводнага матча гэтак і не згуляў; усе 5 матчаў браму абараняў Рэнан. 11 лістапада 2011 года Дыега дэбютаваў у зборнай Бразіліі, ён адгуляў «на нуль» у таварыскім матчы супраць зборнай Габона.

Дасягненні

Клубныя

«Атлетыку Мінейру»:

  • Пераможца Лігі Мінейру: 2007

«Фламенгу»:

  • Чэмпіён Бразіліі (2): 2019, 2020
  • Уладальнік Кубка Бразіліі: 2022
  • Уладальнік Суперкубка Бразіліі (2): 2020, 2021
  • Пераможца Лігі Карыёка (3): 2019, 2020, 2021
  • Уладальнік Кубка Лібертадорэс (2): 2019, 2022
  • Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2020

Міжнародныя

Бразілія:

Заўвагі

  1. Diego Alves // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. DIEGO alves carreira // Argentine Soccer Database
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Официально: Диего Алвес стал игроком «Валенсии». Euro-football.ru
  5. Генк (Генк, Бельгия) 0:0 Валенсия (Валенсия, Испания) Архівавана 23 лістапада 2011.. championat.com
  6. «Валенсия» подтвердила переход Диего Алвеса во «Фламенго». by.tribuna.com

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.