Дуча дзі Буанінсенья
італ.: Duccio di Buoninsegna
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1255[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1319[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр рэлігійны жывапіс[d][7][4]
Мастацкі кірунак Сіенская школа жывапісу[8]
Уплыў Чымабуэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дуча дзі Буанінсенья (італ.: Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сіена, Італія — 3 жніўня 1319) — італьянскі жывапісец.

Заснавальнік Cіенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італа-візантыйскага жывапісу і французскай гатычнай мініяцюры. Для яго твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнесансу. Стварыў алтарныя абразы з арнаментнымі залатымі фонамі, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са святымі», «Мадонна з шасцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэлаі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сіенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэнні святых і анёлаў на пярэднім боку і сцэн пакут Хрыста на тыльным боку — імкнуўся надаць большую жыццёвасць і пераканаўчасць традыцыйным кампазіцыйным схемам, перадаць прастору і аб'ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манументальны віграж.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 20 ліпеня 2023.
  2. Union List of Artist Names Праверана 20 ліпеня 2023.
  3. 1 2 http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=duccio&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500029165
  4. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/24510
  5. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=2052 Праверана 12 лютага 2023.
  7. https://rkd.nl/en/explore/artists/record?query=duccio&start=0
  8. https://www.metmuseum.org/toah/hd/sien/hd_sien.htm

Літаратура

  • Brandi С. Duccio. Firenze, 1951
  • Carli E. Duccio. Milano, 1962
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.