Дурга
санскр.: दुर्गा
Статуя з Калкаты
Статуя з Калкаты
багіня-маці, багіня вайны
Міфалогія індуізм
Пол жанчына
Муж Шыва
Дзеці Ashokasundari[d]
У іншых культурах Парваці, Калі, Кумары, Лакшмі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дурга́ (санскр.: दुर्गा, літаральна «непрыступная» або «непераможная») — індуісцкая багіня, адно з увасабленняў багіні-маці.

Паходжанне

Некаторыя даследчыкі лічаць, што вобраз Дургі быў створаны ўжо ў перыяд Індскай цывілізацыі. Аднак большасць з іх звязвае багіню з ведычнай культурай. Яе імя ўзгадваецца ў Рыгведзе, Махабхараце і Рамаяне. Згодна індуісцкай міфалогіі, Дурга была створана Брахмам, Шывам, Вішну, Варунам і іншымі багамі ў водах Ганга для барацьбы з дэманам Махішасуру.

Аблічча

Асаблівасцю знешнасці багіні з'яўляюцца 8 рук са зброяй або знакакамі яе шанавання, 3 вока, якія сімвалізуюць жаданне, дзеянне і мысленне. Яе вопратка мае чырвоны колер, што таксама значыць дзеянне. Дэманстрацыяй яе ўлады з'яўляюцца выявы, дзе яна малюецца верхам на льве ці тыгры.

На кананічных выявах Дурга трымае ў руках наступныя сімвалы:

  • Чакра (абавязак і праведнасць)
  • Ракавіна (шчасце)
  • Меч (выкараненне заган)
  • Лук і стрэлы (характар Рамы, накіраваны на ўсталяванне каштоўнасцей)
  • Лотас (непрыхільнасць)
  • Булава (знак Хануман, адданасць)
  • Трызуб (мужнасць)
  • Адкрытая далонь (бласлаўленне, прабачэнне)

Шанаванне

Індуісты разглядаюць Дургу як увасабленне першаснай багіні-маці. У шактызме яна — папулярная форма Шакты Дэві, жонка Шывы. Культ Дургі найбольш папулярны на ўсходзе і паўночным усходзе Індыі, у Непале, сярод індуістаў Бангладэш. Існуюць як асобныя храмы, прысвечаныя багіні або яе аватарам, так і выявы ў храмах іншых багоў. Увосень пасля збору ўраджая святкуецца дзесяцідзённы фестываль Дурга-пуджа, прысвечаны перамозе Дургі над дэманам Махішасуру.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.