Дурбскі край | |
---|---|
лат.: Durbes novads | |
![]() | |
Цэнтр: | Ліегі |
Плошча: | 320,7 км² |
Насельніцтва (2013): | 3264[1] |
Шчыльнасць: | 10,2 чал./км² |
Тэрытарыяльныя адзінкі: |
1 горад і
4 воласці |
Сайт | www.durbe.lv |
Дурбскі край (лат.: Durbes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Латвіі, у гістарычным рэгіёне Курзэмэ. Край складаецца з чатырох воласцяў і гарады Дурбэ. Цэнтрам края з'яўляецца пасёлак Ліегі Тайдакскай воласці.
Мяжуе з Гробінскім, Павіласцкім, Айзпуцкім, Прыекульскім краямі.
Насельніцтва на 1 студзеня 2013 года склала 3264 чалавек[2]. Плошча края займае 320,7 км²[3].
Край быў утвораны ў 1999 годзе шляхам аб'яднання горада Дурбэ з прылеглай сельскай тэрыторыяй і Тайдакскай воласці. 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы да яго былі далучаны Вэцпілская і Дуналкская воласці.
Нацыянальны склад
Нацыянальны склад насельніцтва края па выніках перапісу насельніцтва Латвіі 2011 года размеркаваны такім чынам[4]:
Нацыянальнасць | Колькасць, чал. (2011) |
% |
---|---|---|
Латышы | 2825 | 92,68 % |
Рускія | 63 | 2,07 % |
Беларусы | 24 | 0,79 % |
Украінцы | 24 | 0,79 % |
Палякі | 7 | 0,23 % |
Літоўцы | 90 | 2,95 % |
Іншыя | 15 | 0,49 % |
усяго | 3048 | 100,00 % |
Тэрытарыяльны падзел
Заўвагі
- ↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2013 Архівавана 20 ліпеня 2013. (лат.)
- ↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях на 01.01.2013 (лат.)(недаступная спасылка). Упраўленне па справах грамадзянства і міграцыі. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013.
- ↑ Адміністрацыйны падзел Латвіі (лат.). Міністэрства па справах рэгіянальнага развіцця і самакіраванняў. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
- ↑ Насельніцтва Латвіі паводле перапісу насельніцтва 2011
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Дурбскага края (лат.)