Вёска
Дундаўшчына
± |
Ду́ндаўшчына[1] (трансліт.: Dundaŭščyna, руск.: Дундовщина) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Далёкаўскага сельсавета.
Назва
Назва Дундаўшчына, магчыма, звязаная з мясцовым дыялектным балтызмам дундар, дундаль «пярун» (у праклёнах «каб цябе дундар / дундаль свіснуў»)[2].
Богінскае возера, каля якога знаходзіцца Дундаўшчына, і яго ваколіцы, імаверна, былі задзейнічаныя ў сакральных практыках старажытных балтаў. На гэта таксама паказваюць назвы вёсак Ідаліна (на сёння не існуе) і Стуканы на процілеглых берагах Богінскага возера, а таксама сама назва Богінскага возера, у якой «бог» можа быць перакладам балцка-літоўскага dievas «бог».
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. Мінск, 2004. С. 157.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.