Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» | |
---|---|
| |
Заснаваны | 2015 год |
Месцазнаходжанне | Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дукора |
Адрас | вул. Школьная, 15 |
Адкрыты | аўторак-нядзеля — з 10.00 да 18.00 (уваход да 17:00) |
gk-agroproduct.by |
«Дукорскі маёнтак» — музейны комплекс, які знаходзіцца ў аграгарадку Дукоры Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Геаграфія
Знаходзіцца за 30 км ад Мінска, 25 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Мінск — Бабруйск і Рудзенск — Смілавічы, каля ракі Свіслач.
Гісторыя
25 чэрвеня 2015 года адбылося адкрыццё музейнага комплексу. Афіцыйная цырымонія адкрыцця аб’екта адбылася з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Міністэрства культуры, Пухавіцкага райвыканкама, іншых ведамстваў і міністэрстваў, а таксама шматлікіх гасцей, моладзі[1].
- Палац. Фота каля 1913 г.
- Палац, галоўны фасад
- Палац, бакавы фасад
- Школа ў палацы, 1932
Аб’екты
- Музей. Мае два пакоі, экспазіцыя аднаго з якіх прысвечана ранняй гісторыі Дукоры і яе ўладальнікам, экспазіцыя другога распавядае пра гісторыю мястэчка ў савецкі час. Сярод экспанатаў — аб’ёмны макет сядзібы, партрэты, генеалагічныя дрэвы і гербы яе ўладальнікаў. У астатніх залах утрымліваюцца часовыя экспазіцыі шляхецкіх касцюмаў і прадметаў побыту[2].
- Брама. Адноўлена падчас нядаўняй рэканструкцыі, да гэтага была паўразбуранай. Дакладная дата пабудовы невядома, аднак мяркуецца, што пабудова была закладзена Францішкам Ашторпам у канцы XVIII — пачатку XIX ст. Сёння на пяці яе ярусах размешчана адна з тэматычных музейных экспазіцый[2].
- Бровар. Наладжаны тэхналагічны працэс вырабу гарэлкі з выкарыстоўваннем гістарычных матэрыялаў. 10 чэрвеня 2017 г. у бровары выбухнуў кацёл самагоннага апарата, у выніку чаго апёкі і траўмы атрымаў працаўнік[3].
Галерэя
- Майстэрня вышыўкі
- Брама
- Бровар
- Музей
- Стайня
- Капліца ў гонар Перамянення Пана
- Кузня
- Карчма
- Ганчарная майстэрня
- Перакулены дом
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.