Дукорская воласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1860-я
Дата скасавання 17 ліпеня 1924

Дукорская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Дукора.

Гісторыя

Дукорская воласць утворана пасля 1861 года. У 1880-х гадах уключала 10 сельскіх грамад (Бараваастраўское, Дукорскае, Жыроўскае, Караваеўскае, Матароўскае, Турэцкае, Харавіцкае, Хазянінскае), 12 населеных пунктаў (найбуйнейшыя — м. Дукора, с. Дукорка, Матарова, Раўнаполле)[1].

У час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Дукорскай воласці адбываліся масавыя хваляванні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Хазянікаў атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[2], жыхары Дукоркі, Жораўкі, Караваева і Раўнаполля пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2].

У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Dukora; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.

Насельніцтва

  • 1880-я гады — 5850 жыхароў[1]
  • 1919 — 10 458 жыхароў

Крыніцы

  1. 1 2 Памяць 2003, с. 53.
  2. 1 2 Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.