Дудзіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дудзічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 779 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Ду́дзіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Дудзічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 21 кастрычніка 1968 года ў склад новаўтворанага Гарочыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Буда, Вішар, Есіпава Рудня, Смаглаў, Смалянка)[1]. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Сіродскага сельсавета перададзена вёска Сітня[2]. 15 студзеня 1996 года ў склад сельсавета з Гарочыцкага сельсавета вернуты вёскі Буда, Вішар, Смаглаў, Смалянка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1779 чалавек[4], з іх 93,7 % — беларусы, 3,1 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
- ↑ Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 15 января 1996 г. № 14 О внесении изменений в административно-территориальное устройство Горочичского и Дудичского сельсоветов Калинковичского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.