Дудзіцкая воласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1860-я
Дата скасавання 17 ліпеня 1924

Ду́дзіцкая во́ласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала з 1860-х гадоў да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Дудзічы.

Гісторыя

Карта валасцей Мінскай губерні, 1892 г.
Мемарыяльны знак «Аляксандру II ад удзячных сялян Дудзіцкай воласці» ў Дудзічах

Дудзіцкая воласць утворана ў 1860-х гадах. У 1880-х гадах уключала 9 сельскіх грамад (Азярычынскае, Бахаравіцкае, Грабеньскае, Дудзіцкае, Кашканскае, Крыстампольскае, Церабельскае, Цяплянскае, Ячанскае), 25 населеных пунктаў (найбуйнейшыя — м. Дудзічы, в. Азярычына, с. Грэбень, с. Асака, Цяпляны, Ячанкі)[1].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Dudzicze; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.

Насельніцтва

  • 1880-я гады — 5614 жыхароў
  • 1919 год — 9967 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.