Дуброўка прамастойная | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Падвід | |||||||||||||||||||||
Potentilla erecta subsp. strictissima (Zimmeter) A.J.Richards
| |||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||
|
Дубро́ўка прамастойная, калган, вузік[3] (Potentilla erecta) — кветкавая расліна, від роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Назвы
Дуброўка прамастойная, калган, вузік, дзеравянка, перавяжыха, сурмаліна[3].
Батанічнае апісанне


Шматгадовая травяністая апушаная карэнішчавая расліна вышынёй да 50[3] см. Карэнішча моцнае, клубнепадобнае, цёмна-карычневага колеру. Сцябло тонкае, прамастойнае або крыху распасцёртае, галінастае. Сцябловае лісце чаргаванае, трайчастае, сядзячае, з вялікім прылісткам, зубчастае па краі. Прыкаранёвае — на доўгіх чаранках і адмірае да часу цвіцення. Кветкі адзіночныя, 10—12[3] мм у дыяметры, з чатырма пялёсткамі, жоўтыя. Плод — сухі шматарэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўразіі і на Азорскіх астравах[4]. Натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі[4].
Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт, алігатроф, мезатроф[5]. Расце у светлых лясах, на ўзлесках і палянах, на сухадольных лугах і балотах, пашах і пустках, па берагах вадаёмаў і ў іншых месцах.
Ахоўваецца на тэрыторыі Арменіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[5].
Гаспадарчае значэнне
Лекавая, дубільная (у карэнішчы маецца да 35 % танідаў[3]) і фарбавальная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- 1 2 Taxon: Potentilla erecta (L.) Raeusch. // [[Germplasm Resources Information Network] (GRIN-Taxonomy)]] (англ.)
- 1 2 Лапчатка прямостоячая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
- Прусакова Б. М. Калган // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 441.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 747. Potentilla erecta (L.) Raeusch. — Лапчатка прямостоячая, или Калган // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 383. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
- Лапчатка прямостоячая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Potentilla erecta (L.) Raeusch. (Лапчатка прямостоячая) // ИАС «ООПТ России» (руск.)