Дубраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дубраўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 809 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Ду́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дубраўка.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сінчанскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сінча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк)[1]. 23 снежня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вомельна. 15 чэрвеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі сельсавет. 23 ліпеня 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубраўка, сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2024 чалавекі[2], з іх 92,6 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1809 чалавек[4].
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 года — 9
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.