Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дубна (укр.: Дубно) — горад у Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Іква. Адміністрацыйны цэнтр Дубенскага раёна. Насельніцтва 39 146 чал. (2001).
Знаходзіцца за 45 км ад Роўна, чыгуначная станцыя на лініі Роўна — Львоў.
Гісторыя
Упершыню згаданы ў Іпацьеўскім летапісе пад 1100 годам; уваходзіла ў склад Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.
У XIV стагоддзі ўладанне князёў Астрожскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
6 чэрвеня 1498 года атрымала магдэбургскае права. У канцы XV стагоддзя разам з гарадскімі ўмацаваннямі ў Дубна ўзвялі замак, у гэты час у месце дзейнічалі Крыжаўзвіжанскі і Праабражэнскі манастыры[2].
З 1565/1566 гадоў у Валынскім ваяводстве. У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло да Каралеўства Польскага. У XVI стагоддзі ў Дубенскім замку дзейнічала людвісарня.
У 1609 годзе ўвайшло ў склад ардынацыі з цэнтрам у горадзе Астрог[2]. У 1614 годзе ў Дубне пачаў дзейнічаць кляштар бернардзінцаў. З 1620 года валоданне князёў Заслаўскіх. У 1630—1631 гадах усе манастыры Дубна прынялі Унію[2]. У 1648 годзе казацкія загоны Максіма Крываноса часова авалодалі Дубнам. У 1660 годзе казакі Багдана Хмяльніцкага бралі замак у аблогу, аднак не здолелі яго ўзяць; у гэты ж час Аляксандра Чарнецкая заснавала ў Дубне кляштар кармелітаў. З 1673 года валоданне Юзафа і Тэафіліі Любамірскіх.
У 1727 і 1743 гадах у Дубенскім Праабражэнскім манастыры праходзілі саборы (генеральныя капітулы) Уніяцкай царквы. У 1793 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай[2] апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні.
У 1873 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Валынскага ваяводства. З 1939 года ў складзе Украінскай ССР. З ліпеня 1941 года па 17 сакавіка 1944 года знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мэблевай прамысловасці. Працуюць ліцейна-механічны, гуматэхнічных вырабаў заводы.
Славутасці
- Замак князёў Астрожскіх (XV—XVIII стагоддзі)
- Касцёл бернардзінцаў (XVII ст.)
- Касцёл Св. Яна Непамука (XIX ст.)
- Кляштар кармелітак (XVIII ст.)
- Луцкая брама (XVI ст.)
- Сінагога (XVI—XVII стагоддзі)
- Тараканаўскі форт (кан. XIX ст.)
- Царква Св. Георгія (XVIII ст.)
- Царква Св. Ільі (пач. XX ст.)
- Царква Праабражэння Гасподняга (XVIII ст.)
- Замак, вежа
- Замак, выгляд з боку ўязной брамы
- Замак, надбрамны корпус
Гарады-пабрацімы
- Гіжыцка, Польшча
- Саколаў Падляскі, Польшча
- Белаградчык, Балгарыя
Вядомыя асобы
- Самуіл Іосіфавіч Гельберг (1898—1992) — мікрабіёлаг, доктар медыцынскіх навук.
- Барыс Якаўлевіч Эльберт (1890—1963) — беларускі мікрабіёлаг.
Цікавыя факты
- У аповесці Мікалая Гогаля «Тарас Бульба» пад сценамі Дубна адбываецца легендарная сцэна, калі галоўны герой забівае свайго сына.
Крыніцы
- ↑ http://www.rv.ukrstat.gov.ua/
- 1 2 3 4 Грынявецкі В. Дубна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 606. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Dubno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 197.
- ↑ Дубно // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Дубно // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дубна (Украіна)
- Дубенская гарадскі савет