Вёска
Дубава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°09′20″ пн. ш. 26°06′35″ у. д.
Насельніцтва
  • 100 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225360
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204830020
Дубава на карце Беларусі ±
Дубава (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Дубава (Баранавіцкі раён)
Дубава (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Дубава (Баранавіцкі раён)

Ду́бава[1] (трансліт.: Dubava, руск.: Дубово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за б км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Насельніцтва 207 жыхароў, 103 гаспадаркі (2005).

Гісторыя

Паводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1906 годзе адчынена народнае вучылішча (першая настаўніца Кацярына Дзеравяшка).

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Дубаўскага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 6 вяскоўцаў.

З 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета[3].

Насельніцтва

Славутасці

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.