Дрычынскі яслі-сад | |
---|---|
Заснавана | 1866 |
Тып | школа |
Сайт | sad-drychyn.schools.by |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дрычынскі яслі-сад Пухавіцкага раёна» — былая ўстанова сярэдняй адукацыі, цяпер яслі-сад у аграгарадку Дрычын Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча, якое размяшчалася ў грамадскім будынку. Навучалася 39 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.
У 1886 годзе вучылішча наведвалі 59 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
У 1900 годзе ў школе займаліся 54 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі, настаўнікам быў Міхаіл Васілеўскі.
У 1904 годзе для школы пабудавалі новы драўляны будынак.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі народнае вучылішча было ператворана ў працоўную школу першай ступені, у якой у 1922 годзе вучыліся 80 хлопчыкаў і дзяўчынак, працавала 2 настаўніка.
У 1932 годзе школа стала сямігадовай, а ў 1956 годзе — сярэдняй.
У 2003 годзе займаліся 211 вучняў, працавала 25 настаўнікаў.
Вядомыя выпускнікі
- Лілія Станіславаўна Ананіч — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр інфармацыі Беларусі (2014—2017)[1].
- Уладзімір Фёдаравіч Кукарэка — беларускі вучоны, кандыдат ваенных навук, дацэнт, палкоўнік.
- Алег Васілевіч Прышчэпчык — беларускі навуковец-біёлаг, кандыдат біялагічных навук (2002), дацэнт (2003).
Дырэктары школы
- Фёдар Фёдаравіч Кукарэка (1963—1976);
- Ірына Рыгораўна Вабішчэвіч[2].
Цікавыя факты
- У музеі школы знаходзіцца ліст ад касманаўта Юрыя Гагарына з асабістым аўтографам. Ліст быў адрасаваны піянерскім атрадам 6 класа[3].
Зноскі
- ↑ Алесь Карлюкевіч.. Імёны пухаўчан-журналістаў на старонках даведніку . Пухавіцкія навіны (3 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2016. Праверана 16 лістапада 2021.
- ↑ Вабищевич Ирина Григорьевна . Афіцыйны сайт дзяржаўнай установы адукацыі «Дрычынскі яслі-сад Пухавіцкага раёна». Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2019. Праверана 16 лістапада 2021.
- ↑ Наталья Пархомчик.. “Космический след” на Пуховщине . Пухавіцкія навіны (12 красавіка 2016). Праверана 16 лістапада 2021.
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. — ISBN 985-01-0251-9.