Дрысы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143 м[1]
Даўжыня 3,7 км
Шырыня 0,96 км
Плошча 2,26 км²
Аб’ём 0,00583 км³
Даўжыня берагавой лініі 11,4 км
Найбольшая глыбіня 3,7 м
Сярэдняя глыбіня 2,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,17 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 1578 км²
Упадаюць Ушча, ручаі
Выцякаюць Дрыса
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Дрысы (Беларусь)
Дрысы
Дрысы
Дрысы (Віцебская вобласць)
Дрысы
Дрысы
Map

Дры́сывозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса (выцякае з возера), за 35 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, на паўночны захад ад вёскі Перавоз.

Плошча паверхні возера 2,26 км². Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 3,7 км. Найбольшая шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі 11,4 км. Аб’ём вады 5,83 млн. м³. Плошча вадазбору 1578 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на захадзе 15—20 м), параслі мяшаным лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, вышынёй да 0,3 м. Пойма шырынёй 10—30 м, на поўдні пашыраецца да 200 м і пераходзіць у даліны рэк Ушча і Дрыса. Дно плоскае. У цэнтры 5 астравоў агульнай плошчай 1 га. Мелкаводдзе ўздоўж берагоў і вакол астравоў да глыбіні 2 м (на поўначы да 2,5 м) пясчанае і ілістае. Каля 75 % плошчы дна выслана крэменязёмістым сапрапелем. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,2—3 м, шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці 15—300 м.
Возера эўтрофнае, праточнае. На поўдні ўпадае рака Ушча. Выцякае рака Дрыса і злучае Дрысы з возерам Астраўцы. На паўночным захадзе злучаецца пратокай з возерам Глыба.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Курловіч М. М. Дрысы //Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.