Трыумвірат — У гады падзення рымскай рэспублікі ўлада двойчы пераходзіла ад сената і магістратаў да тройкі людзей (дзе кожны раз трэці ўдзельнік быў слабейшы за двух асноўных супернікаў).

У кастрычніку 43 г. да н.э. Марк Антоній, Актавіян і Марк Эмілій Лепід, якія аб'ядналіся супраць забойцаў Юлія Цэзара — Марка Юнія Брута і Гая Лонгіна Касія, у суправаджэнні войскаў, сустрэліся на рацэ Рэно каля горада Баноніі ў Паўночнай Італіі і заключылі пагадненне, вядомае пад назвай другога трыумвірата.

Гэты саюз праіснаваў з 43 па 36 г. (фармальна да 31 да н.э.), і быў, у адрозненне ад Першага Трыумвірата, зацверджаны каміцыямі, і трыумвіры атрымалі надзвычайныя паўнамоцтвы «для вырашэння дзяржаўных спраў». Такім чынам, другі трыумвірат быў не проста пагадненнем прыватных асоб (як першы), а публічна-прававым органам (звычайна яго адносяць да экстраардынарных магістратур). Сваю ўладу яны выкарыстоўвалі для размеркавання паміж сабой правінцый і арганізацыі праскрыпцый супраць палітычных праціўнікаў. Пасля бітвы пры Філіпах (42 г. да н.э.) Лепід атрымаў пры падзеле правінцый толькі Афрыку, а ў 36 г. да н.э., пасля перамогі Актавіяна над Секстам Пампеем быў цалкам адхілены ад дзяржаўных спраў.

Распаўся саюз у выніку супярэчнасцей паміж трыумвірамі, галоўным чынам паміж Актавіянам і Маркам Антоніем, што прывяло ў 31 г. да н.э. да новай кровапралітнай грамадзянскай вайны. У бітве ля мыса Акцый 2 верасня 31 г. да н.э. палкаводзец Актавіяна Агрыпа нанёс Антонію вырашальнае паражэнне. У 30 г. да н.э., пасля самагубства Антонія і яго апошняй жонкі, егіпецкай царыцы Клеапатры VII Актавіян застаўся аднаасобным уладаром Рымскай імперыі.

Гл. таксама

  • Першы трыумвірат.

Літаратура

  • Eder, Walter (2005). Augustus and the Power of Tradition. Cambridge, MA; New York: Cambridge University Press. ISBN 0-521-80796-4 (hbk.); ISBN 0-521-00393-8 (pbk.). {{cite book}}: Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)
  • Green, Peter (1990). Alexander to Actium: The Historical Evolution of the Hellenistic Age. Hellenistic Culture and Society. Berkeley, CA; Los Angeles; London: University of California Press. ISBN 0-520-05611-6 (hbk.); ISBN 0-520-08349-0 (pbk.). {{cite book}}: Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)
  • Rowell, Henry Thompson. (1962). The Centers of Civilization Series: Volume 5; Rome in the Augustan Age. Norman: University of Oklahoma Press. ISBN 0-8061-0956-4
  • Scullard, H. H. (1982) [1959]. From the Gracchi to Nero: A History of Rome from 133 B.C. to A.D. 68 (5th edition ed.). London; New York: Routledge. ISBN 0-415-02527-3 (pbk.). {{cite book}}: |edition= мае залішні тэкст (даведка); Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка)
  • Syme, Ronald (1939). The Roman Revolution. Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-280320-4 (pbk.). {{cite book}}: Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка) The classic revisionist study of Augustus
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.