Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 26-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 30 красавіка — 5 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 13 |
Гарады | 13 |
Прызавыя месцы | |
![]() |
Хваля (Пінск) (1-ы раз) |
![]() |
Асіповічы |
![]() |
Клецк |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 156 |
Забіта галоў | 589 (3.78 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Ігар Талькоўскі (Маладзечна-ДЮСШ-4) (22 мячы) |
← 2015 2017 → |
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.
У турніры разыгрывалася тры пуцёўкі ў Першую лігу 2017. Лідарства адразу захапіла пінская «Хваля», якая за некалькі тураў да фінішу забяспечыла сабе першае месца. За два другія прызавыя месцы развярнулася вострая барацьба, і перад апошнім турам «Клецк» і «Нёман-Агра» здолелі дагнаць лідыруючых «Асіповічы» і «Маладзечна-ДЮСШ-4». У апошнім туры кандыдаты на выхад у Першую лігу гулялі паміж сабой: «Клецк» перайграў «Асіповічы» (2:0), а «Нёман-Агра» атрымаў перамогу над «Маладзечна-ДЮСШ-4» (1:0). У трох каманд («Асіповічы», «Клецк» і «Нёман-Агра») стала па 45 ачкоў, але па дадатковых паказчыках прызавыя месца і выхад у Першую лігу атрымалі «Асіповічы» і «Клецк».
Склад удзельнікаў
Пераможцы Другой лігі 2015 — «Прамень», «Узда» і «Тарпеда» — атрымалі месца ў Першай лізе. Пазней (пасля спынення існавання «Бярозы-2010» і адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4») да іх таксама далучыліся «Ашмяны»[1]. Значная колькасць удзельнікаў сезону 2015 таксама адмовілася ад удзелу ў Другой лізе, у той жа час жаданне выступаць у ёй выказаў шэраг новых клубаў.
14 красавіка 2016 года быў зацверджаны склад лігі з 14 удзельнікаў і каляндар[2]. Ад удзелу ў лізе адмовіліся «Джус-Рудзенск» і «Узда», якая раней не атрымала ліцэнзію Першай лігі[3]. 29 красавіка 2016 года, за дзень да першых матчаў, каманда «ДБК-Гомель» знялася з турніру[4], у выніку колькасць удзельнікаў скарацілася да 13.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
Клубы, якія папоўнілі Другую лігу
- ▲ «ДЮСШ-ДБК» (дэбютант лігі)
- ▲ «Забудова-Строй» (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля доўгага перапынку)
- ▲ «Мантажнік» (дэбютант лігі)
- ▲ «Нёман-Агра» (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля доўгага перапынку)
Клубы, якія пакінулі Другую лігу
- ▲ «Прамень» (1-е месца ў Другой лізе 2015, выхад у Першую лігу)
- ▲ ▼ «Узда» (2-е месца ў Другой лізе 2015, выхад у Першую лігу і пазнейшая адмова ад удзелу)
- ▲ «Тарпеда» (3-е месца ў Другой лізе 2015, выхад у Першую лігу)
- ▲ «Ашмяны» (5-е месца ў Другой лізе 2015, атрыманне месца ў Першай лізе)
- ▼ «Колас» (11-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
- ▼ «Жлобін» (12-е месца ў Другой лізе 2015, расфарміраванне)
- ▼ «Спартак» (14-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
- ▼ «Любань» (15-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
- ▼ «АК Ждановічы» (16-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
- ▼ «Крутагор'е» (18-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
- ▼ «Прыазёр'е» (19-е месца ў Другой лізе 2015, адмова ад удзелу)
Клубы-ўдзельнікі
![Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (Беларусь)](../I/Belarus_adm_location_map.svg.png.webp)
Клуб | Месца ў сезоне 2015 | Горад | Стадыён |
---|---|---|---|
Асіповічы | 8 | Асіповічы | «Юнацтва» |
Вертыкаль | 13 | Калінкавічы | СДЮШАР-2 |
Вікторыя | 7 | Мар’іна Горка | Гарадскі |
ДЮСШ-ДБК | - | Гомель | СДЮШАР-8 |
Забудова-Строй | - | Чысць | «Школьны» |
Клецк | 6 | Клецк | Гарадскі |
Маладзечна-ДЮСШ-4 | 4 | Маладзечна | Гарадскі |
Мантажнік | - | Мазыр | «Палессе», Козенкі |
Нёман-Агра | - | Стоўбцы | «Юнацтва» «Меліяратар» |
Рагачоў-МК | 17 | Рагачоў | Ціхінічы | ФАК,
Тарпеда | 10 | Магілёў | «Тарпеда» |
Хваля | 9 | Пінск | «Хваля» |
ЮАС | 19 | Жыткавічы | «Цэнтральны» |
Турнірная табліца
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Хваля (Пінск) | 24 | 19 | 3 | 2 | 87 − 20 | +67 | 60 | ![]() |
2 | Асіповічы | 24 | 13 | 6 | 5 | 50 − 29 | +21 | 45 | |
3 | Клецк | 24 | 13 | 6 | 5 | 68 − 34 | +34 | 45 | |
4 | Нёман-Агра (Стоўбцы) | 24 | 13 | 6 | 5 | 55 − 32 | +23 | 45 | |
5 | Маладзечна-ДЮСШ-4 | 24 | 13 | 4 | 7 | 60 − 22 | +38 | 43 | |
6 | Забудова-Строй (Чысць) | 24 | 9 | 6 | 9 | 37 − 37 | 0 | 33 | |
7 | Вертыкаль (Калінкавічы) | 24 | 9 | 5 | 10 | 40 − 38 | +2 | 32 | |
8 | Мантажнік (Мазыр) | 24 | 8 | 6 | 10 | 33 − 37 | −4 | 30 | |
9 | Вікторыя (Мар'іна Горка) | 24 | 8 | 4 | 12 | 49 − 63 | −14 | 28 | |
10 | Тарпеда (Магілёў) | 24 | 7 | 5 | 12 | 41 − 59 | −18 | 26 | |
11 | Рагачоў-МК | 24 | 7 | 4 | 13 | 26 − 49 | −23 | 25 | |
12 | ДЮСШ-ДБК (Гомель) | 24 | 6 | 6 | 12 | 35 − 45 | −10 | 24 | |
13 | ЮАС (Жыткавічы) | 24 | 0 | 1 | 23 | 8 − 124 | −116 | 1 |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Заўвага. Пры роўнай колькасці ачкоў «Асіповічы» размешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Клецк», а той вышэй за «Нёман-Агра» дзякуючы лепшым паказчыкам у асабістых сустрэчах паміж трыма камандамі.
Вынікі матчаў
Дома / На выездзе1 | АСІ | ВКА | ВМГ | ДДБ | ЗАБ | КЛЕ | МАЛ | МАН | НСТ | РАГ | ТМГ | ХВА | ЮАС |
Асіповічы | 2:1 | 3:1 | 1:0 | 4:1 | 4:3 | 1:0 | 0:1 | 2:0 | 1:1 | 6:2 | 2:2 | 4:0 | |
Вертыкаль | 1:1 | 3:1 | 2:2 | 1:2 | 2:3 | 1:0 | 0:0 | 0:1 | 0:0 | 1:1 | 0:1 | 5:0 | |
Вікторыя | 3:1 | 1:5 | 2:0 | 3:1 | 0:4 | 2:5 | 2:1 | 2:2 | 2:3 | 3:5 | 1:1 | 6:0 | |
ДЮСШ-ДБК | 0:1 | 2:1 | 1:2 | 2:2 | 0:3 | 0:0 | 1:0 | 2:2 | 2:0 | 1:2 | 1:1 | 3:1 | |
Забудова-Строй | 1:0 | 2:1 | 3:2 | 2:1 | 2:2 | 1:1 | 3:0 | 1:1 | 3:0 | 1:2 | 1:3 | 3:0 | |
Клецк | 2:0 | 5:2 | 2:2 | 7:1 | 0:1 | 1:2 | 5:1 | 3:3 | 2:2 | 3:3 | 0:4 | 5:0 | |
Маладзечна-ДЮСШ-4 | 1:1 | 0:1 | 2:2 | 5:1 | 2:0 | 0:2 | 3:1 | 4:1 | 2:0 | 5:1 | 0:1 | 14:0 | |
Мантажнік | 3:3 | 1:2 | 4:0 | 2:2 | 2:1 | 1:1 | 0:3 | 0:2 | 2:1 | 2:1 | 0:2 | 5:0 | |
Нёман-Агра | 0:1 | 6:0 | 6:1 | 2:1 | 3:2 | 2:1 | 1:0 | 0:0 | 2:0 | 4:2 | 2:1 | 6:0 | |
Рагачоў-МК | 1:6 | 0:3 | 2:1 | 4:1 | 2:1 | 0:4 | 0:2 | 1:3 | 0:0 | 0:1 | 1:8 | 5:0 | |
Тарпеда | 1:1 | 2:3 | 4:5 | 0:3 | 0:0 | 0:2 | 1:2 | 1:1 | 3:2 | 0:1 | 2:4 | 4:0 | |
Хваля Пінск | 4:0 | 5:1 | 4:0 | 3:2 | 3:1 | 1:2 | 3:0 | 3:1 | 5:1 | 3:0 | 8:1 | 12:0 | |
ЮАС | 0:5 | 0:4 | 1:5 | 0:6 | 2:2 | 1:6 | 0:7 | 0:2 | 1:6 | 0:2 | 1:2 | 1:5 |
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 7 лістапада 2016
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Статыстыка ігракоў
Бамбардзіры
№ | Гулец | Клуб | Галы |
---|---|---|---|
1 | ![]() | Маладзечна-ДЮСШ-4 | 22 |
2 | ![]() | Рагачоў-МК, Нёман-Агра | 20 |
3 | ![]() | Хваля | 15 |
4 | ![]() | Нёман-Агра | 14 |
5 | ![]() | Асіповічы | 13 |
- | ![]() | Забудова-Строй | 13 |
- | ![]() | Хваля | 13 |
- | ![]() | Хваля | 13 |
9 | ![]() | ДЮСШ-ДБК | 11 |
Крыніца: Football.By
Зноскі
- ↑ Василий Смирных: «Ошмяны» не собирались в первую лигу, но раз уж появилась такая возможность...»
- ↑ Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд
- ↑ «Узда» и «Джус-Руденск», подав заявку на участие во второй лиге, в итоге отказались
- ↑ Первая потеря! "ДСК-Гомель" накануне старта второй лиги снялся с турнира
Спасылкі
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Профіль на сайце football.by (руск.)