Другая грамадзянская вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 10 снежня 2012 — наш час | ||
Месца | Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Другая грамадзянская вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы — шматбаковы ўзброены канфлікт у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (ЦАР), які пачаўся ў 2012 годзе. Асноўнымі ўдзельнікамі баявых дзеянняў з’яўляюцца ўрадавыя войскі, хрысціянскія і мусульманскія апалчэння.
Храналогія
- Студзень—сакавік 2011: Пасля моцнай затрымкі былі праведзены парламенцкія і прэзідэнцкія выбары ў ЦАР. Нацыянальная Канвергенцыя Ква На Ква ўзяла большасць у Нацыянальным Сходзе. Дзеючы кіраўнік дзяржавы Базізэ атрымаў 66% галасоў і быў пераабраны прэзідэнтам. Апазіцыя не прызнала вынікаў выбараў.
- 2 снежня 2012: У горадзе Ндэле на поўначы краіны паўстала кааліцыя Селека. У яе шэрагі ўліліся баевікі з Чада і Дарфура. Баевікі хутка ўзялі паўночны ўсход Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Вялікі ўплыў у Селека атрымалі мусульмане.
- 11 студзеня 2013: Мірнае пагадненне ў Лібрэвілі паміж Базізэ і лідарамі Селекі.
- 21—24 сакавіка 2013: Сілы Селекі перасеклі лінію падзелу, атакавалі салдат з ПАР і 24 сакавіка ўзялі Бангі. Базізэ збег у Дэмакратычную рэспубліку Конга, а затым у Камерун.
- 18 жніўня 2013: Мішэль Джатадыя стаў часовым прэзідэнтам на пераходны перыяд у 18 месяцаў.
- 13 верасня 2013: Прэзідэнт Джатадыя распусціў кааліцыю Селека, але сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Базізэ працягваліся.
- 5 снежня 2013: Рэзалюцыя 2127 Савета Бяспекі ААН санкцыянавала міратворчую місію ў ЦАР.
- 25 снежня 2013: Баі паміж Селекай і Антыбалака — арганізацыі хрысціян і анімістаў, сялян і былых салдат, прыхільнікаў Базізэ.
- 5 студзеня 2014: Новыя баі паміж Селекай і Антыбалака.
- 10 студзеня 2014: У час візіту ў Нджамену на нараду Эканамічнай супольнасці Цэнтральнаафрыканская дзяржаў прэзідэнт Джатадыя склаў з сябе паўнамоцтвы пад ціскам афрыканскіх лідараў у сувязі з няздольнасцю выконваць свае абавязкі. Пераходны нацыянальны савет абраў новым часовым прэзідэнтам Кэтрын Самба-Панса, былога мэра Бангі.
- 10 красавіка 2014: Савет Бяспекі ААН санкцыянаваў разгортванне місію ААН па падтрыманні міру ў ЦАР (MINUSCA) і заклікаў да правядзення выбараў не пазней за люты 2015 года.
- Верасень 2014: Разгортванне сіл ААН у ЦАР.
- Кастрычнік 2014: На фоне сутыкненняў вакол сталіцы пры пасярэдніцтве прэзідэнта Конга Дэніса Сасо было заключана пагадненне аб рэферэндуме па новай канстытуцыі ў маі 2015 года і аб прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах у ліпені і жніўні 2015 года.
- 19 студзеня 2015: Створана місія ваенных назіральнікаў Еўрасаюза ў ЦАР.
- 26 студзеня 2015: Сакрэтны змова паміж фракцыямі Антыбалака і Селека супраць пераходных уладаў. Ускрыццё гэтага пакта не дало магчымасць яго рэалізаваць.
- 9—10 сакавіка 2015: Місія Савета Бяспекі наведала Бангі.
- 26 сакавіка 2015: Місія ААН у ЦАР дадаткова да 10 тысячам чалавек павялічана на 750 ваеннаслужачых, 280 паліцэйскіх і 20 чыноўнікаў.
- 10 мая 2015: Дзесяць паўстанцкіх груповак падпісалі пагадненне аб раззбраенні.
- 20 лютага 2016 года: Перамогу на прэзідэнцкіх выбарах атрымаў Фастэн-Аршанж Туадэра.
- 19 чэрвеня 2017: Урад ЦАР і 13 з 14 узброеных груповак падпісалі ў Рыме пагадненне аб перамір’і. Урад ЦАР абавязаўся забяспечыць удзел груповак на ўсіх узроўнях палітычнай арэны, а яны абавязаліся гарантаваць свабоднае перамяшчэнне людзей і тавараў. Аднак баі працягваліся.
- Сакавік 2018: У ЦАР былі накіраваны пяць расійскіх вайскоўцаў і 170 расійскіх грамадзянскіх інструктараў для падрыхтоўкі мясцовых вайскоўцаў. У далейшым кантынгент павялічаны.
- 26 снежня 2019: Адбыліся сутыкненні ў горадзе Бангі.
- 28 студзеня 2020: Адбыліся сутыкненні за кантроль над горадам Брыа.
- 30 красавіка 2020: У Ндэле адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж групоўкамі Патрыятычнага аб’яднання за адраджэнне ЦАР (RPRC, праўладная партыя) і Народнага фронту адраджэння ЦАР (FPRC).
- 19 снежня 2020: Групоўцы паўстанцаў «Кааліцыя патрыётаў за перамены» ўдалося ўзяць пад кантроль горад Мбаікі.
- 21 снежня 2020: Прадстаўнік ўрада ЦАР заявіў, што Расія перакінула ў краіну некалькі сотняў вайскоўцаў з цяжкім узбраеннем. Паводле яго слоў, таксама некалькі сотняў вайскоўцаў у краіну накіравала Руанда. Інструктара былі накіраваныя ў адказ на просьбу кіраўніцтва ЦАР. Адпаведнае апавяшчэнне было перададзена расійскім бокам у камітэт Савета Бяспекі ААН 2127 па санкцыях у дачыненні да ЦАР.
У культуры
- Турыст (фільм, 2021), рэжысёр Андрэй Батаў (Расія/ЦАР).
Гл. таксама
- Першая грамадзянская вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы (2004—2007)
- Шматпрофільная комплексная місія ААН па стабілізацыі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі
- Чорныя рускія
Зноскі
- ↑ AP: More than 5,000 dead in C. African Republic(недаступная спасылка). AP Bigstory. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2014. Праверана 25 December 2014.
Спасылкі
- КРАТКАЯ ХРОНОЛОГИЯ ЦЕНТРАЛЬНОАФРИКАНСКОЙ РЕСПУБЛИКИ
- Centrafrique.com
- Full text of the Ceasefire Agreement signed 11 January 2013, UN Peacemaker(недаступная спасылка)
- Full text of the Declaration of Principles signed 11 January 2013 UN Peacemaker
- Full text of the Political Agreement on the resolution of the political and security crisis in CAR signed 11 January 2013, UN Peacemaker
- All peace agreements for Central African Republic, UN Peacemaker
- Response to the crisis in Central African Republic Архівавана 6 сакавіка 2021. via FAO in emergencies
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.