Дрот — металічная нітка, шнур.
Дрот звычайна круглага, радзей — шасцівугольнага, квадратнага, трапецападобнага або авальнага сячэння са сталі, алюмінія, медзі, нікеля, тытана, цынку, іх сплаваў і іншых металаў. Выпускаюць таксама біметалічны і поліметалічны дрот.
Дрот атрымліваецца шляхам працяжкі (валачэння) праз паслядоўна памяншальныя адтуліны. Дрот выпускаецца рознага дыяметру (да дзясяткаў міліметраў). Дрот выкарыстоўваецца для вырабу электрычных правадоў, метызаў, спружын, тэрмапар, электродаў, электронных прыбораў і інш.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.