Дрозд-спявун | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Turdus philomelos Brehm, 1831 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Месцы гняздоўяў Круглы год Месцы зімовак | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дрозд-спявун, пеўчы дрозд, дрозд-пявун[1] (Turdus philomelos) — невялікая пеўчая птушка з сямейства драздовых, жыве ў Еўропе, Малой Азіі і Сібіры.
Апісанне
Даўжыня яго цела — 210—250 мм, крыла — 113—122 мм, размах крылаў — 340—390 мм, маса — 55-100 г. Верх галавы, спіны і хваста шакаладна-карычневы, шараваты. Жывот белы, крыху вохрысты па баках. Грудзі жаўтлявыя, як і жывот з выразнымі цёмна бурымі стракацінамі. Падкрылле рудаватае. Палавы і сезонны дымарфізм адсутнічае. Маладыя пафарбаваны больш страката і цьмяна.
Песня дразда складаецца з свіставых флейтавых гукаў, якія паўтараюцца.
Пашырэнне
Арэал: Еўропа, Сібір да воз. Байкал і р. Лены, Малая Азія і Каўказ, поўнач Ірана. Інтрадуцыраваны ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Арэал характарызуе дразда-спявуна як паўночную птушку. Ён актыўна засяляе паўночныя вобласці Скандынаўскага паўвострава, і шматлікі ва Усходнееўрапейскай лесатундры, пранікаючы нават у тундру. Дрозд-спявун актыўна рассяляліся на ўсход. Але ён адсутнічае ў Паўднёвай Еўропе, на астравах Міжземнага мора, хоць там прысутнічаюць прыдатныя для драздоў-спявуноў біятопы.
Пералётны, на поўдні арэала аселы. Месца зімовак: у Паўднёвай і Заходняй Еўропе, у Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
Біятоп: розныя тыпы дрэвастояў з падростам і адкрытымі месцамі як у лісцевых, так і хваёвых лясах, часцей краі вялікіх лясоў і непадалёку ад палян і высечак, кусты і дрэвы побач з лугамі, асабліва бярозы, букі, дубы, якія даюць цень і вільгаць, у апошнія гады займае дробныя ўчасткі лесапасадак у сельскагаспадарчых, прамысловых і урбанізаваных ландшафтах, кусты каля чыгункі і ўздоўж дарог, могілкі, паркі, нават у цэнтры гарадоў. У Цэнтральнай Еўропе гняздзіцца да вышыні 2200 м, у Фенаскандыі — да 1000 м над у.м. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца насякомымі, малюскамі, ягадамі.
Гняздо ладзіць у развілцы галінак або непадалёку ад ствала (на маладых дрэвах), часам у развілцы ніжніх галін высокіх ядлоўцаў, а таксама ў ліянах, на сценах, у ярах або на зямлі сярод густой расліннасці. Яно двухслойнае, як і ў іншых драздоў. Знешняя частка са сцёблаў сухой травы, лісця, моху і лішайнікаў (спарадычна з прымессю сухіх галінак у аснове). Унутраная частка з парахні, без высцілкі. Дыяметр 10-18 см.
Яйкі (звычайна 4-5, часам 2-7) пераважна з даволі завостраным вузейшым канцом, светла-блакітныя; з чорнымі або цёмна-бардовымі плямкамі або без іх. Памеры: 27 х 20 мм.
Падвіды
- T. p. philomelos — ад Скандынавіі, Польшчы і ўсходняй часткі Румыніі на ўсход да Заходняй Сібіры і Каўказа;
- T. p. clarkei — Цэнтральная, Заходняя і Паўднёвая Еўропа і Брытанскія астравы;
- T. p. hebridensis — Гебрыды і востраў Скуе;
- T. p. nataliae — Цэнтральная Азія і Іран.
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Turdus musicus
Літаратура
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X