Славутасць
Драўляныя цэрквы на поўдні Малой Польшчы
49°37′50″ пн. ш. 21°11′10″ у. д.
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Матэрыял драўніна
Сайт szlak.wrotamalopolski.pl
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Wooden Churches of Southern Little Poland
(Драўляныя цэрквы на поўдні Малай Польшчы)
Спасылка  1053 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі iii, iv
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне   (невяд. сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Драўляныя касцёлы поўдня Малай Польшчы — група гістарычна каштоўных і цікавых з архітэктурнай кропкі гледжання драўляных касцёлаў на поўдні і ўсходзе Малапольскага ваяводства (у раёне гарадоў Гарліцы, Новы Тарг і Бохня) і ў Падкарпацкім ваяводстве (раён Бжозава).

Большасць касцёлаў пабудавана ў выглядзе зруба і ў розных архітэктурных стылях, ад готыкі да рэнесансу, барока і больш сучасных стыляў. На стыль асобных збудаванняў паўплывала блізасць уніяцкай і праваслаўнай культурнай прасторы — шмат якія з ніх маюць характэрныя купалы і пабудаваны ў выглядзе грэчаскага крыжа.

Самыя раннія аб’екты былі пабудаваны ў XIV стагоддзі (найстарэйшым лічыцца касцёл у Хачаве, пабудаваны ў 1388 годзе). Касцёлы захавалісь да нашага часу ў добрым стане і лічацца другім па ўзросту зборам драўляных храмаў у Еўропе пасля нарвежскіх каркасных цэркваў.

Паколькі касцёлы з’яўляюцца вельмі каштоўнымі ў гістарычным плане, частка з ніх была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Большасць з касцёлаў уваходзіць у турыстычны маршрут маршрут малапольскай драўлянай архітэктуры.

Цэрквы, якія ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

ГмінаФотаНазваГады пабудовы
БінароваЦарква Святога Міхаіла Арханёла ў Бінаровакаля 1500 г.
БлізнеКасцёл Усіх святых у Блізнеда 1470 г.
Дэмбна ПадхаляньскеКасцёл Св. Міхаіла Арханёла ў ДэмбнеXV стагоддзе
ХачаўКасцёл Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі ў Хачаве1388 г.
Ліпніца ДольнаКасцёл св. Леанарда ў Ліпніцыканец XV стагоддзя
СенкаваКасцёл св. Філіпа і св. Якава ў Сенкаве1520 г.

Касцёлы прапанаваныя да ўнясення ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

На бягучы момант у спісе ЮНЕСКА знаходзіцца 6 з 9 касцёлаў, на якія была падана заяўка — былі абраны найстарэйшыя (гатычныя) касцёлы. У спіс не ўвайшлі наступныя аб’екты:

ГмінаФотаНазваЧас будаўніцтва
ЛяхавіцэКасцёл Св. Апрсталаў Пятра і Паўла х ЛяхавіцахПабудаваны ў 1750 годзе, тыповы прадстаўнік позднягатычнага стыля паўднёвапольскага драўлянага касцёла
Араўка250pxКасцёл св. Іаана Хрысціцеля ў АраўкеXVII стагоддзе, каштоўны паліхромны жывапіс і ўнутранае убранне
ШалёваXVII стагоддзе, найбольш каштоўны драўляны касцёл

Іншыя аб’екты

Шэраг іншых аб’ектаў, якія не ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны:

ГмінаФотаНазваЧас будаўніцтва
ГрывалдКасцёл св. Марціна ў Грывалдзе
Банчал ДольныКасцёл у Банчале Дольным1667
ТшчыніцаКасцёл св. Дароты ў Тшцыніцы
Осек ЯсельскіКасцёл Прэабражэння Гасподня ў Осеке Ясельскім
ЛюбляКасцёл св. Мікалая ў Люблі
СлавенцынКасцёл св. Кацярыны ў Славенцыне
ІўкаваКасцёл Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Іўкаве
ГаголаўКасцёл св. Кацярыны ў Гаголаве
Жэпеннік БіскупіКасцёл св. Іаана Хрысціцеля ў Жэпенніку Біскупім

Спасылкі

Гл. таксама

  • Драўляныя цэрквы славацкіх Карпат
  • Русінскія цэрквы Славакіі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.