Дражня | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 10,5 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Лесапарк «Сцяпянка» |
• Каардынаты | 53°54′21″ пн. ш. 27°40′00″ у. д. |
Вусце | Свіслач |
• Месцазнаходжанне | каля в. Падлоссе |
• Каардынаты | 53°50′25″ пн. ш. 27°40′25″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінск |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дра́жня (Дра́жна, Дра́жніца), Слоўць — рака ў Мінску, левы прыток Свіслачы, у наш час пераважна ў калектары «Дражня», даўжыня 10,5 км[1].
Агульнае
Выток у цяперашнім лесапарку «Сцяпанка» паміж Лесапаркавай вуліцай і Геалагічным праездам, далей рака цякла да Ключавай вуліцы, пасля чаго пад прамым вуглом заварочвала на поўдзень у бок вуліц Солтыса і Алтайскай. Уздоўж Алтайскага завулку рака праступае і цяпер. У раёне дарогі на Магілёў (цяпер Партызанскі праспект), дзе месцілася вёска Слоўвец, рака мела назву Слоўць. Праз падземнае цячэнне Дражні ўзнікалі цяжкасці пры будаўніцтве станцыі метро Магілёўская[2][3]. Упадае ў Свіслач у раёне вёскі Падлоссе, перад гэтым праходзіць цераз станцыю аэрацыі[4].
Гісторыя
Гістарычна на рацэ стаялі такія населеныя пункты: Дражня, Яхімава, Барсукі, Слоўвец, фальварак Забалоцце. Рака знікае з карт у 1960-я гады, змяшчаецца ў калектар.
Зноскі
- ↑ Корреспондент «НГ» спустился в дождевой коллектор вслед за диггером (руск.). sb.by (27 лютага 2015).
- ↑ Реки и озёра Минска вчера и сегодня (руск.). poshyk.info (23 лютага 2018).
- ↑ Реки-призраки затопляют станции метро и улицы Минска (руск.)(недаступная спасылка). minsknews.by (18 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021.
- ↑ Карта Мінска 1916 года (польск.).
Літаратура
- Jelski A. Slouwiec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom X (Rukszenice — Sochaczew), 1889. — S. 833
Спасылкі
- Жизнеописание Дражни (руск.). drazhnya.wordpress.com. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2017. Праверана 29 траўня 2017.