Славутасць | |
Доўгі Герман | |
---|---|
![]() | |
59°26′07″ пн. ш. 24°44′13″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Сайт | riigikogu.ee/index.php?i… |
![]() |
|
![]() |
До́ўгі Ге́рман (эст.: Pikk Hermann) — вежа замка Тоампеа, на аднайменным узгорку ў Таліне, сталіцы Эстоніі. Першая частка была пабудавана ў 1360—1370 гадах. Яна была перабудавана (вышыня павялічана да 45,6 метраў) ў XVI стагоддзі. Да вяршыні вежы вядзе лесвіца з 215 прыступак[1].
Вежа Доўгі Герман размешчана побач з будынкам Эстонскага парламента, а сцяг на вяршыні вежы на вышыні 95 метраў[1] над узроўнем мора з'яўляецца адным з сімвалаў Эстоніі.
Дзяржаўны сцяг, з памерамі 191 см на 300 см, падымаецца адначасова з прайгравання дзяржаўнага гімна Эстоніі падчас узыходу сонца (але не раней 7 гадзіны раніцы) і апускаецца ў час захаду (але не пазней 10 гадзін вечара). Калі яго спускаюць, можна чуць песню «Радзіма, маё шчасце і радасць мая».
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Доўгі Герман
- Стародка пра вежу Доўгі Герман на сайце Віртуальных прагулак VirtualGuide.ru
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.