Доўгае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 148,2 м |
Даўжыня | 1,2 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,48 км² |
Аб’ём | 0,0016 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,1 км |
Найбольшая глыбіня | 5,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,19 ‰ |
Празрыстасць | 1,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,9 км² |
Упадаюць | пратока |
Выцякаюць | пратока |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
![]() ![]() Доўгае |
|
|
|
![]() ![]() Доўгае |
|
![]() |
До́ўгае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, за 16 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.
Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,5 км, даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,6 м, сярэдняя 3,3 м. Плошча вадазбору 1,9 км². Аб'ём вады ў возеры 1,6 млн. м³.
Катлавіна Доўгага возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—4 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі ў асобных месцах забалочаныя. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей дно возера выслана сапрапелем (магутнасць слою да 8 метраў).
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокамі з азёрамі Нешчарда і Круглае. Зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 15—30 м ад берага.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Рачэўскі А. М. Доўгае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13, 45. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
- Доўгае Архівавана 14 жніўня 2013.