Дон Жуан, або Пакараны распуснік | |
---|---|
італ.: Il dissoluto punito, ossia: il Don Giovanni | |
![]() | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Ларэнца да Понтэ[d][1] |
Мова лібрэта | італьянская мова |
Крыніца сюжэту | Севільскі свавольнік і Дон Жуан[d] |
Жанр | жартаўлівая меладрама[d], опера[1] |
Дзеяў | 2[1] |
Год стварэння | 1787 |
Першая пастаноўка | 29 кастрычніка 1787[1] |
Месца першай пастаноўкі | Саслоўны тэатр, Прага |
![]() |
Дон Жуан, або Пакараны распуснік (KV 527, італ. Don Giovanni ossia Il dissoluto punito) — «вясёлая драма» (іт. dramma giocoso) у двух актах В. А. Моцарта на лібрэта Ларэнца да Понтэ.
Прэм’ера адбылася 29 кастрычніка 1787 годзе ў саслоўным тэатры ў Празе.
Гісторыя стварэння
Прага помніць поспех «Жаніцьбы Фігара», і ў лютым 1787 Моцарт падпісвае кантракт з тэатральным прадпрымальнікам Паскуале Бандзіні на складанне новай оперы для пражскага тэатру. Моцарт і да Понтэ працавалі лёгка, і прэм’ера прайшла, па сведчаннях самога Моцарта, «з самым гучным поспехам».
Прэм’ера
У прэм’еры прымалі ўдзел Луіджы Баса (Дон Жуан), Джузэпэ Лолі (Камандор, Мазета), Тэрэза Сапарыці (Донна Ганна), Антоніа Бальёні (Дон Атавіа), Катарына Мичелли (Донна Эльвіра), Фелічэ Панцыяні (Лепарэла), Тэрэза Бандзіні (Цэрліна).
Прэм’ера ў Вене адбылася 7 мая 1788 г. Для спектакля ў Вене былі дапісаныя 2 арыі і адзін дуэт; заключны ансамбль («Ultima scena») не выконваўся, і опера сканчалася смерцю Дона Жуана.
У прэм’еры прымалі ўдзел Франчэска Альбертарэлі (Дон Жуан), Франчэска Бузані (Камандор і Мазета), Алаізія Вебер (Донна Ганна), Франчэска Марэла (Дон Атавіа), Кацярына Кавальеры (Донна Эльвіра), Франчэска Бенуччы (Лепарэла), Луіза Мамбелі (Цэрліна).
Літаратура
- Jahn, Michael: Wiener historischer Opernführer 9 (2010) und 11 (2010). Der Apfel, Wien, ISBN 978-3-85450-299-9 und 978-3-85450-511-2.
- Kunze, Stefan: Mozarts Opern. Reclam, Stuttgart 1996, ISBN 3-15-010416-5.
Спасылкі
- Лібрэта (на італ.: і ісп.: мовах) https://web.archive.org/web/20050717235851/http://www.geocities.com/Vienna/Choir/7652/juan/acto1.htm
- Артыкул пра оперу і запіс на Belcanto.ru http://www.belcanto.ru/juan.html
- Сюжэт оперы Дон Жуан Архівавана 5 сакавіка 2016.