Дон | |
---|---|
руск.: Дон | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1870 км |
Басейн | 422 000 км² |
Расход вады | 935 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Сярэднярускае ўзвышша |
• Вышыня | 180 м |
• Каардынаты | 54°00′44″ пн. ш. 38°16′40″ у. д. |
Вусце | Азоўскае мора |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 47°05′11″ пн. ш. 39°14′19″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Азоўскае мора |
|
|
Краіна | |
Код у ДВР | 05010100312107000000014 |
![]() ![]() ![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
Дон, у старажытных грэкаў Гіргіс, Танаіс, Тан (стар.-грэч.: Τάναις, лац.: Tanais), у Сярэдневеччы Вялікі Дон, у старажытных кыпчакоў Тэн — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі.
Па плошчы вадазбору, роўнай 422 тыс. км ², у Еўропе саступае толькі Волзе, Дняпру і Дунаю. Даўжыня ракі — 1870 км. Выток Дона размешчаны ў паўночнай частцы Сярэднярускага ўзвышша, на вышыні каля 180 м над узроўнем мора. Раней за пачатак ракі прымалі месца выхаду з возера Іван (насамрэч сцёк вод з возера ў Дон звычайна не адбываецца). Сёння за выток Дона часта прымаюць Шацкае вадасховішча на поўнач Новамаскоўска, але яно таксама не з'яўляецца вытокам Дона і адгароджана ад ракі чыгуначнай плацінай. Сапраўдны выток знаходзіцца ў парку за 2-3 км на ўсход (ручай Урванка). Прытокі: Маныч, Мядзведзіца, Сасна, Ілаўля.