Славутасць | |
Дом па праспекце Незалежнасці, 14 | |
---|---|
![]() | |
53°53′52″ пн. ш. 27°33′15″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | |
Архітэктурны стыль | Сталінскі ампір |
Архітэктар | Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў |
Будаўніцтва | 1947—1951 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Дом па праспекце Незалежнасці, 14 — жылы дом у Мінску. Помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.
Пабудаваны ў 1947—1951 гг. (архіт. М. Паруснікаў) з цэглы.
Архітэктура
![](../I/Niezalie%C5%BEnasci_Avenue_07.jpg.webp)
Размешчаны з водступам ад «чырвонай лініі» забудовы ў глыбіні курданёра. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане, шасціпавярховы 45-кватэрны будынак. 1-ы паверх заняты прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання. Галоўны фасад мае эркеры на вышыню 5 паверхаў і балконы з карынфскімі капітэлямі. Вокны 1-га і 6-га паверхаў паўцыркульныя, астатніх — прамавугольныя. Фасад завершаны высокім парапетам, дэкарыраваны пад руст. Верхнія паверхі дэкарыраваны карнізнымі цягамі, пілястрамі, абрамленнямі акон, арачкамі, гірляндамі і разеткамі. У аснове планіроўкі жылых паверхаў 3 тыпавыя секцыі (архіт. С. Кавыкоў), трох- і чатырохпакаёвыя кватэры.
Літаратура
- 158д. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.