Славутасць | |
Дом па праспекце Незалежнасці, 13 | |
---|---|
![]() | |
53°53′52″ пн. ш. 27°33′10″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | |
Архітэктар | Генадзь Пятровіч Баданаў і Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі |
Будаўніцтва | 1950—1954 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Дом па праспекце Незалежнасці, 13 — жылы дом у Мінску, размешчаны па праспекце Незалежнасці паміж вуліцамі Валадарскага і Гарадскі Вал. На першым паверсе размешчаны кінатэатр «Цэнтральны» і ювелірная крама «Чараўніца» (раней яе месца займала абутковая крама «Чаравічкі»)[1].
У пачатку XX стагоддзя на месцы дома знаходзіўся будынак прыватнай фельчарска-акушэрскай школы доктара Гутцайта (вул. Захар’еўская, 51)[1].
Пабудаваны ў 1950—1954 гг. (архіт. Г. Баданаў і М. Асмалоўскі) з цэглы. У доме жылі скульптар Заір Азгур, архітэктары Леанід Левін і Сяргей Баткоўскі, акцёр і рэжысёр Леон Рахленка, лёгкаатлет Міхаіл Крываносаў[1].
Архітэктура
![](../I/Minsk_Prospekt_Nezalezhnosti_02.jpg.webp)
![](../I/%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%252C_%D0%BF%D1%80._%D0%A4.%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%8B%252C_13_001.Jpeg.webp)
Будынак П-падобны ў плане, пяціпавярховы, 105-кватэрны, з 2 бакавымі крыламі: кароткае крыло павернута да вул. Валадарскага, падоўжанае — да вул. Гарадскі Вал. 1-ы паверх заняты магазінамі і кінатэатрам «Цэнтральны», вестыбюльная група якога размешчана ў межах дома, фае з глядзельнай залай на 502 месцы — у двухпавярховай прыбудове з боку двара. Галоўны фасад расчлянёны на 3 ярусы. Ніжнія ярусы трактаваны масіўна за кошт апрацоўкі атынкаванай паверхні пад руст і арачных праёмаў. Верхні ярус аформлены пілястрамі, арачкамі, вазамі, гірляндамі, абрамленнем балконаў 4-га паверха. Аркі 1-га паверха адкрываюць лоджыю з уваходам у кінатэатр і касы. Бакавыя аркі — скразныя праезды ва ўнутраны двор. У аснове планіроўкі жылых паверхаў — трохкватэрная секцыя (архіт. С. Кавыкоў).
Зноскі
Літаратура
- 158г. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.