Славутасць | |
Дом па вуліцы 17 верасня, 37 | |
---|---|
| |
52°05′16″ пн. ш. 23°41′35″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002 |
|
Дом па вуліцы 17 верасня, 37 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы.
Архітэктура
Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы.
Аб’яднаны з домам № 35 у адзіны корпус. Двухпавярховы аб’ём з двухсхільным дахам мае ў цэнтры галоўнага фасада балкон. У пластычным афармленні выкарыстаны канеліраваныя руставаныя лапаткі, карніз нескладанага профілю. Глыбока ў двор выступае вузкае крыло-прыбудова, па фронце 2-га паверха праходзіць драўляная галерэя.
Зноскі
Літаратура
- 26. Забудова вуліцы 17 Верасня // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.