Славутасць | |
Дом па вуліцы Фралянкова, 11 | |
---|---|
![]() | |
53°07′46″ пн. ш. 26°02′39″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Баранавічы |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Дом па вуліцы Фралянкова, 11 — будынак у горадзе Баранавічы. Знаходзіцца на вуліцы Фралянкова, 11. Будынак выкарыстоўваецца пад музей Баранавіцкага аддзялення чыгункі.
Архітэктура

Пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя у час забудовы ў 1905—1908 гадах тэрыторыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія. З чырвонай цэглы, мае нізкі цокаль, звонку напамінае будынак складаў або казармаў таго часу.
Аднапавярховы, прамавугольны ў плане з шыферным вальмавым дахам. Вокны і дзверы аздоблены арачнымі налічнікамі, у верхняй частцы будынка пад дахам выкарыстаны аплікацыйныя элементы ў выглядзе трохвугольнікаў, атрыманыя шляхам асобнай выступаючай кладкі цэглы. Тарцы сцен аздоблены пілястрамі. 5 комінаў сведчаць аб пячным ацяпленні.
Унутры часткова захавалася анфіладная планіроўка пакояў. З’яўляецца помнікам пашыранай на той час «цаглянай архітэктуры»[1].
Зноскі
- ↑ Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах Архівавана 24 сакавіка 2020.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Фралянкова, 11